>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


АЛЯКСАНДР ЯРАШУК: "ІДЗЕ БОЙ З СІСТЭМАЙ"



Пяты месяц у Мікашэвічах на прадпрыемстве па здабычы каменю “Граніт” працягваецца супрацьстаянне рабочых і кіраўніцтва. Рабочыя не згодны з умовамі працы і адносінамі да іх, а кіраўніцтва замест дыялогу выбрала рэпрэсіі. Галоўная зброя супраць нязгодных - пагрозы, паведамляе www.racyja.com.



Ці адбыліся змены ў працоўным руху? Чым стаў “Граніт” для пратэстуючых? Распавёў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук у размове з Юрасём Палескім.


РР.: Ці можна казаць аб зменах у прафсаюзным руху, аб рэзанансе сярод працоўных?

- “Граніт” зараз для нас як сімвал беларускага супраціву, і размова ідзе не толькі аб незалежных прафсаюзах. Размова ідзе пра тое, што насамрэч гэта выключная з’ява, калі мець на ўвазе, што, вобразна кажучы, з турмы, якая добра ахоўваецца, раптам збеглі некалькі сотняў людзей на свабоду. З гэтага пункту гледжання я лічу, што справа далёка выходзіць за межы прафсаюзаў. Справа цяпер агульнанацыянальная і таксама міжнародная. Мы ведаем, які жывы водгук гэта мае ў міжнародным асяроддзі ў міжнароднай прафсаюзнай супольнасці. Таму, напэўна, яшчэ так перапалохаліся ўлады. Маючы на ўвазе, што сёння ў Мікашэвічах знаходзіцца больш за сто супрацоўнікаў КДБ, ужо можна казаць, наколькі ўлада перапужалася таго, што заўтра могуць іншыя ўзяць прыклад. Не хачу займацца варажбой, чым гэта ўсё скончыцца, але мы ўжо перамаглі.

РР.: Было так, што Вы адразу не адрэгавалі на сітуацыю на “Граніце”, назіралі, сачылі. Гэта перастрахоўка прафсаюзаў дзеля бяспекі?

- Размова ідзе пра тое, што мы ніколі не гандлюем, не спікулюем на лёсах людзей. Мы можам мець справу толькі з тымі людзьмі, якія гатовы ісці да канца і разумеюць усе наступствы, якія могуць мець на шляху да свабоды. Дарэчы, я магу распавядаць, што ў нас рэгулярна ствараюцца прафсаюзныя суполкі, але яны не маюць такога рэзанансу, бо мы казалі, што хлопцы павінны разумець аб пагрозах. Мы кажам усім, што кідаеце выклік не нейкаму наймальніку альбо там прадпрыемству, а цэлай сістэме. Палітычная сістэма больш за ўсё баіцца свабодных рабочых. Трэба мець на ўвазе, што як толькі мы заўважаем, што людзі гатовыя, то свае плячо падстаўляем. Але калі не, то не асуджаем і разумеем. Гэта цяжкі і вялікі бой. Менавіта з гэтага мы і глядзелі на “Граніт”. Цяпер я адказна заяўляю, што для мяне гэта гонар ведаць такіх хлопцаў, што я з імі маю адную справу. Усімі намаганнямі і ўсімі тымі неабходнымі мерамі, якія мы маем у сваім арсенале - дапамагаем. Безумоўна ж, што не толькі ўнутрыпрафсаюзная падтрымка, але міжнародная.

РР.: Калі паглядзець на рух працоўных у Беларусі. Як мы можам сказаць: ён толькі пачынаецца, ён адраджаецца ў параўнанні з 90-мі гадамі альбо яшчэ рана аб ім казаць?

- Адкажу Вам вобразна. Ужо красавік, а бачыце: то снег, то завея і мароз у начы. Менавіта так і ў нас. Яшчэ, напэўна, у нас і не красавік у палітычным надвор’і краіны, хутчэй за ўсё там ужо і не студзень. Люты. Можа нават пачатак сакавіка. Рэжым яшчэ досыць моцны, але ж ён дае збой - час працуе не ў яго карысць. Гэта першая ластаўка. На “Граніце” гэта першая ластаўка, якая вясны не робіць, але вясну абвяшчае. Браты-беларусы, будзем жа гатовы сустракаць нашую вясну! Вясну свабоды на Беларусі!

Па інфармацыі актывістаў “гранітаўскага” незалежнага прафсаюза, штодня кіраўніцтва “рапартуе” аб сітуацыі і колькі нязгодных пад ціскам атрымалася перацягнуць на свой бок. Аляксандр Ярашук перакананы, што ўжо адбылося самае галоўнае - сітэма не працуе так, як хацелася б чыноўнікам.




05.04.2012




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X