>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


ПРАФСАЮЗНАГА АКТЫВІСТА ЗВАЛЬНЯЮЦЬ ЗА ТРЫ ГАДЫ ДА ПЭНСІІ



Фармальная прычына — сканчэньне тэрміну дзеяньня працоўнага кантракту. Актывіст дапрацоўвае апошнія чатыры дні, паведамляе «Радыё Свабода».



Расюк: «Вы ж добра ведаеце, якія справы ў будаўніцтве цяпер. А я такі чалавек, што маўчаць ня буду. Інтэрвію я даваў пра стан будаўніцтва. Вось гэта ўсё і паўплывала на рашэньне аб маім звальненьні. Мяне ж добра ведаюць. Ім не патрэбны такі чалавек. Мяне нядаўна перавялі на іншую працу. Ранейшая арганізацыя „Інвэстсыстэм“ рассыпалася. Яе расфармавалі, даўгі павесілі на Ўпраўленьне капітальнага будаўніцтва. У ім я адпрацаваў месяцаў пяць. Цяпер буду беспрацоўны. Буду лячыць сваё здароўе. Новае начальства, пэўна, ведала пра маё здароўе, але ж маглі і іншую працу прапанаваць».

Ва упраўленьні капітальнага будаўніцтва звальненьне Мікалая Расюка тлумачаць вытворчай неабходнасьцю:


«Паводле рашэньня Магілёўскага гарвыканкаму арганізацыю, дзе працаваў Расюк, далучылі да нашай арганізацыі. Мы ўзялі ўсіх людзей, якія там працавалі. У нас для яго няма працы. Наагул, усе людзі, якія там былі, дапрацоўваюць да канца кантрактаў і ўсе будуць сыходзіць. Мы ж іх ня можам бязь іхнай згоды звольніць раней, чым кантракт скончыцца. Больш ні з чым звальненьне гэтае не зьвязанае. Нам электрык толькі адзін патрэбны. Мы выконваем функцыю заказчыка, але ж не будаўніка. Так атрымалася. Гэта ж не маё рашэньне», — тлумачыць сытуацыю са звальненьнем Расюка прадстаўнік адміністрацыі Ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва.


Гэта ня першае звальненьне актывіста з ініцыятывы наймальніка. У 2009 годзе яго звольнілі з трэсту «Магілёўлаўсанбуд» — таксама па сканчэньні тэрміну дзеяньня кантракту.


Да пэнсіі Мікалаю Расюку тры гады. Ён ліквідатар-чарнобылец. Некалькі разоў спрабаваў ад імя апазыцыйных арганізацыяў выступіць на афіцыйным чарнобыльскім мітынгу. Гарвыканкам слова яму не даваў.


Мікалай Расюк стаў трэцім звольненым прафсаюзным актывістам у Магілёве. Раней таксама з будаўнічых арганізацыяў былі звольненыя сябра прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, муляр
Аляксей Паўлоўскі і сябра Свабоднага прафсаюзу мэталістаў, грузчык домабудаўнічага камбінату Алег Аксёнаў. Паўлоўскі цяпер судзіцца з былым сваім наймальнікам, каб была зьменена фармулёўка звальненьня і выплачана кампэнсацыя за парушэньне наймальнікам умоваў кантракту. Аксёнаў гэтага дамогся. Таго ж будзе дамагацца і Мікалай Расюк.




10.04.2012




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X