>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


ЯРАШУК: МЫ ЗАСТАНЕМСЯ НЕЗАЛЕЖНЫМІ АД УЛАДЫ



Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду неадкладна разьвязаць пытаньне праблемных прадпрыемстваў, работнікаў якіх апазыцыя заклікае выходзіць на вуліцу, паведамляе www.svaboda.org.


Ён заявіў, што «на некаторых прадпрыемствах ужо пачынае падпрацоўваць „пятая калёна“; падбіваць, заклікаць людзей на вуліцу. Мы не павінны даваць такой нагоды і пераўтвараць прадпрыемствы ў аб’ект палітычнай барацьбы, як гэта творыцца ў нашых суседзяў». Зьвяртаючыся да кіраўніка ўраду Міхаіла Мясьніковіча, Лукашэнка зазначыў, што сытуацыю трэба браць пад кантроль.

Камэнтуючы гэтыя заявы кіраўніка краіны, намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу мэталістаў
Аляксандар Бухвостаў адзначыў:


Аляксандар Бухвостаў

​​«Заявы Лукашэнкі могуць узьнікаць у залежнасьці ад яго настрою і стану. Таму, хутчэй за ўсё, інфармацыя, якая яму паступае са спэцслужбаў, кажа пра тое, што на прадпрыемствах расьце незадаволенасьць. Асабліва там, дзе нізкі заробак. Таму робіць больш жорсткімі меры па ўтрыманьні людзей ад пратэсту. А што ён мае на ўвазе пад „пятай калёнай“? Незалежныя прафсаюзы альбо наогул нязгодных зь яго палітыкай? Нязгодных зь яго палітыкай шмат, яны і так прысутнічаюць на прадпрыемствах, іх больш за палову.Таму невядома, каму ён пагражае».


Аляксандар Ярашук

​​Старшыня незалежнага Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук перакананы, што Лукашэнка пад «пятай калёнай» мае на ўвазе незалежныя ад улады прафсаюзы і апошнія падзеі на ў «Граніце» ў Мікашэвічах. Напрыканцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу і ствараюць суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж яны адчулі ціск з боку адміністрацыі.

«Гэты камэнтар тычыцца таго, што сёньня прафсаюзы, з пункту гледжаньня ўлады, — гэта пэрманэнтная пагроза. І любая спроба іх разьвіцьця і ўзмацненьня іх уплыву самой уладай трактуецца як сур’ёзны і грозны выклік. І, напэўна, нічога не мяняецца ў нашай дзяржаве і можна казаць толькі пра адну тэндэнцыю — паступовага ператварэньня аўтарытарнай сыстэмы ў таталітарную. Усё скончыцца сацыяльным выбухам, і ня трэба зьдзіўляцца. Мы ніколі не лічылі і ня лічым сябе за „пятую калёну“. Але мы былі, ёсьць і застанемся незалежнымі ад улады, і мы будзем рабіць усё тое, што запісана ў нашых статутах. Па-сапраўднаму абараняць правы і інтарэсы працоўных. Працоўныя краіны маюць канстытуцыйнае права на тое, каб ствараць сваю арганізацыю. І мы будзем адстойваць гэта права беларускіх працоўных».




19.04.2012




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X