Всё о личных финансах и инвестициях

:


http://www.bkdp.org/news/1/1371/ym-m-a-ma-vash-na-zakonn-pad-ava/

Версия для печати / Оригинальная версия






«МУСІМ АТРЫМАЦЬ СВАЁ НА ЗАКОННЫХ ПАДСТАВАХ»



Старшыня менскага аблвыканкаму Барыс Батура на паседжаньні 10 траўня публічна прызнаўся, што менскія ўлады прыкладаюць усе намаганьні, каб зьменшыць колькасьць сябраў незалежных прафсаюзаў. У прыклад прывёў незалежны прафсаюз на «Беларуськаліі» — маўляў, яму 20 гадоў, і за ўвесь гэты час практычна нічога немагчыма зрабіць, каб іх стала меней хаця б на парадак. Як удаецца незалежнаму прафсаюзу такі доўгі час стрымліваць ціск уладаў? www.svaboda.org.


Старшыня НПГ Сяргей Чаркасаў у офісе са сваімі супрацоўнікамі

Незалежны прафсаюз гарнякоў на Беларуськаліі летась адсьвяткаваў дваццацігодьдзе. Цяпер у яго ўваходзіць 4700 работнікаў, а ўсяго на Белкаліі працуе каля 19 тысяч чалавек. Кіруе прафсаюзам старшыня Сяргей Чаркасаў, які на пытаньне, як робяцца прафсаюзнымі босамі, адказвае проста: выбіраюць на прафсаюзным сходзе.

Чаркасаў скончыў салігорскі горна-хімічны тэхнікум. Адслужыў у войску і прыйшоў на Белкалій у 1987 годзе. Там жа працавалі і ягоныя бацькі. Падчас шахцёрскай забастоўкі далучыўся да прафсаюзу.


Чаркасаў
: «На той момант заробак на Белкаліі быў на шостым-сёмым месцы ў горадзе. Была цякучка кадраў — людзі сыходзілі, езьдзілі на заробкі, на шабашкі. Катаржная, цяжкая праца пад зямлёй, высокі траўматызм і сьмяротнасьць».

Цяпер, паводле ягоных слоў, прадпрыемства працуе стабільна, узровень заробку высокі. Людзі пачуваюцца сацыяльна абароненымі, і ў гэтым вялікая заслуга прафсаюзу:


«Нягледзячы на тое, што прафсаюз стварыўся на хвалі рабочага пратэсту, была пабудаваная сапраўды моцная арганізацыя. Людзі, актыў прафсаюзу прыйшлі ня з тым, каб супраць некага змагацца, а каб адстойваць свае правы, абараняць сябе. І гэта грае на нашую карысьць. Мы гатовыя працаваць у межах існуючага заканадаства і адстойваць свае правы, а не выступаць супраць некага. Мы мусім атрымаць сваё на законных падставах. І для гэтага ў нас усё ёсьць. У нас упершыню было заключанае тарыфнае пагадненьне — ня нейкі пратакол пра намеры, а сапраўдны дакумант, які быў абавязковы для выкананьня і меў сацыяльныя гарантыі для работнікаў. І мы працягваем гэтую працу шляхам заключэньня калектыўнай дамовы. Гэта асноўны дакумант, якім мы ганарымся».

​​Абараняе незалежныя прафсаюзы Закон пра прафсаюзы. А ў калектыўнай дамове, якую НПГ падпісвае з кіраўніцтвам, прапісаныя ўсе ўмовы, на якіх працуюць работнікі Беларуськалію: ад заробку да спэцвопраткі. Б’юцца за кожны пункт. Якраз цяпер ідуць цяжкія перамовы.

Чаркасаў кажа, што пра тое, як ціснуць на прафсаюз, трэба пытацца ў самога Батуры. А вось чаму ён трымаецца, дык найперш таму, што за ім «слаўная, гераічная двацціцгадовая гісторыя», у якой былі і шахцёрскія стачкі, стачкамы, паходы на Менск.


У апошнія пяць месяцаў НПГ сапраўды адчуў на сабе моцны ціск. Калі да таго арганізацыя прырастала сябрамі, то за гэты пэрыяд страціла каля 150 чалавек. Хаця гэта і не такая вялікая лічба, але ўсё адно, як кажа Чаркасаў, за ёю кожны канкрэтны чалавек.


Прафсаюз існуе за кошт прафсаюзных унёскаў —а гэта 1% ад заробку. Які на Беларуськаліі сярэдні заробак, Чаркасаў не прызнаўся, але кажа, што пэнсія ў шахцёра — гэта каля 5% заробку. Відаць, заробкі не малыя. На прафсаюзныя ўнёскі ўтрымліваюць увесь прафсаюзны апарат: некалькі офісных пакояў у цэнтры Салігорску, два дзясяткі работнікаў, якія працуюць толькі на прафсаюз. Маюць інтэрнэт-сайт і выдаюць бюлетэнь «Рабочаму».


Афіцыны прафсаюз на Беларуськаліі таксама актыўны. І гэта, па словах Чаркасава, добра, бо ёсьць здаровая канкурэнцыя. Але колькасна ў ім у разы болей людзей — каля 12 тысяч.

Сяргей Чаркасаў у сваім кабінэце ў офісе НПГ.

​​
Калі некалькі месяцаў таму на «Граніце» работнікі захацелі стварыць незалежны прафсаюз, адміністрацыя проста звольніла найбольш актыўных. Ці магчыма такое на Беларуськаліі?

Чаркасаў: «Людзям, якія там працуюць, ня так проста знайсьці замену. Гэта адмысловая вытворчасьць, асабліва шахтная, праца ўзбагачальнікаў, дзе проста так адмыслоўцам не станеш. Людзі гадамі навучаюцца і практыкуюцца. Сфэра горна-хімічнай прамысловасьці. Таму адразу апынуцца без такой колькасьці людзей — гэта проста спыніць прадпрыемства. Дурняў няма».





Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2013 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | www.bkdp.org
  220095, Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Якубова, 80-80, офис.2,
E-mail: bcdtu@mail.ru
Т.ф. +375 (17)2148905 (06)

 

SEO: CMS Status-X