Всё о личных финансах и инвестициях

:


http://www.bkdp.org/news/1/1528/gei-an-ev-yzaba-ona-zval-nen-n-z-p-a-p-p-a-osnam-kod-k/

Версия для печати / Оригинальная версия






СЯРГЕЙ АНТУСЕВІЧ: «ЗАБАРОНА ЗВАЛЬНЕНЬНЯ З ПРАЦЫ СУПЯРЭЧЫЦЬ ПРАЦОЎНАМУ КОДЭКСУ»



Намесьнік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч пракамэнтаваў «Радыё Свабода» сёньняшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра катэгарычную забарону звальненьня з працы работнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія мадэрнізуюцца.


Пра гэта 30 лістапада кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў у Барысаве, наведваючы такое прадпрыемства.

«Натуральна, што гэта супярэчыць Працоўнаму кодэксу. І ў цяперашніх умовах работнік у Беларусі ня можа дастаткова проста звольніцца з працы. Гэта зьвязана з тым, што 99% працоўных працуюць у нашай краіне па тэрміновых кантрактах. І, фактычна, да сканчэньня тэрміну кантракту яны мусяць працаваць на сваіх прадпрыемствах.

Пакуль з таго, што я пачуў сёньня, адзіная юрыдычная навэла — гэта прымусовыя працы. Прымусовая праца наагул забароненая. Мне падаецца, што спадара кіраўніка дзяржавы, як часам гэта бывае, кудысьці панесла. І ён думае вырашыць так вострыя праблемы, якія ёсьць навідавоку.

Але ня ўсё так проста. З прававога пункту гледжаньня тое, што чалавек ня можа звольніцца альбо ня можа свабодна выбіраць род заняткаў, працу — натуральна, гэта недапушчальна. На гэта і ёсьць законы. Але, на жаль, у нашай краіне закон часта падмяняецца тэлефонным правам, паводле якога працуюць суды, пракуратура і г.д».





Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2013 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | www.bkdp.org
  220095, Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Якубова, 80-80, офис.2,
E-mail: bcdtu@mail.ru
Т.ф. +375 (17)2148905 (06)

 

SEO: CMS Status-X