>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


ЗА ГОД З НЕЗАЛЕЖНАГА ПРАФСАЮЗА СЫЙШЛІ 300 ЧАЛАВЕК



Ціск на актывістаў незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах не спыняецца. Сакратар-скарбнік суполкі прафсаюзу Анатоль Літвінка кажа, што з часам паўстане пытанне і пра ягонае звальненне. belsat.eu

Спадар Літвінка перакананы: Леаніда Дубаносава звольняць пасля выхаду з адпачынку, не працягваючы кантракту.
 
Анатоль кажа, што такі лёс наканаваны і яму: «У мяне кантракт сканчаецца ў 2014 годзе. Але ўсе «радасці жыцця», якія магла адміністрацыя зрабіць, я ўжо пакаштаваў. Пачынаючы са звальнення жонкі і сканчаючы шэрагам загадаў аб спагнаннях, якімі мяне «ўзнагародзілі». А прыдзерціся тут можна шмат да чаго… Калі ў мяне 7 паверхаў абсталявання, то можна прайсці і зрабіць гэтак, каб было за што накласці тое спагнанне. Як правіла, спагнанні выпісваюць за парушэнні бяспекі працы… Над намі проста занесены дамоклаў меч, які ўдарыць, калі падыдзе тэрмін кантракту…». Анатоль Літвінка кажа, што на яго ўжо назапасілі тэчку спагнанняў, якія і стануць, на ягоную думку, прычынаю непрацягнення кантракту.
 
Кіраўнік Беларускай кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, каментуючы сітуацыю на «Граніце», кажа, што ў Беларусі стварылі такія ўмовы, што працоўныя безабаронныя перад рэпрэсіўнаю сістэмаю кантрактаў: «Якраз гэта ўсё і палягае ў рэчышчы «класічнай формулы», калі два пакаранні, прыцягненне да адказнасці за парушэнне нейкай тэхналагічнай працоўнай дысцыпліны цягне за сабою звальненне… Сістэма гэтых кароткатэрміновых кантрактаў у свой час і стваралася для таго, каб маніпуляваць рабочымі ды трымаць іх на кароткім ланцужку… Няма больш простага шляху, каб разабрацца з непажаданаю асобаю. І гэтая сістэма наогул не эканамічная, а палітычная. Мы цяпер гаворым пра сяброў прафсаюзу на «Граніце», але  у нас пацярпелых з гэтай нагоды шмат, вельмі шмат…».
 
Кіраўнік суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч распавёў «Белсату», што ў выніку рэпрэсіў і запалохванняў за год існавання суполкі незалежнага прафсаюзу, яе пакінулі каля 300 асобаў.
 
Алег Стахаевіч зазначае, што супрацьстаяць рэпрэсіям можна толькі адным шляхам: «Салідарнасць і яднанне. Усё, што трэба зрабіць, – гэта знішчыць свой страх… А быць салідарным – гэта вельмі проста. І калі людзі гэта зразумеюць, абараніць калегу будзе няцяжка. Салідарнымі дзеяннямі абараніць і таго ж Леаніда Дубаносава, і Анатоля Літвінку можна без праблемаў. Галоўнае – гэта не быць абыякавымі». Дэмакратычныя прафсаюзы будуць адстойваць правы рабочых, якім пагражае звальненне.
 
Пратэст на «Граніце» пачаўся ў канцы 2011 года. Колькі соцень працаўнткоў выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу і стварылі суполку незалежнага прафесійнага звязу. Яны зрабілі гэта, пратэстуючы супраць нізкіх заробкаў і хамства адміністрацыі прадпрыемства. Адразу ж на сябраў суполкі пачаўся ціск. Колькіх асобаў разам з кіраўніком суполкі Алегам Стахаевічам звольнілі, на астатніх пачалі ціснуць, каб пакінулі незалежны прафсаюз. На прадпрыемства сталі прыязджаць чыноўнікі, каб улагодзіць сітуацыю. Заробак на прадпрыемстве вырас з Br 3–4 млн да Br 15 млн.
 
Сітуацыя на прадпрыемстве займела міжнародны розгалас. У падтрыманне незалежнага прафсаюзу выказваліся Міжнародная арганізацыя працы, канфедэрацыі прафсаюзаў Еўропы і Расеі, нават прафсаюзы Венесуэлы накіравалі лісты ўладам Беларусі з заклікам спыніць уціск рабочых «Граніту».


27.02.2013




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X