>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


Адказ бабруйскага заводу на галадоўку працаўнікоў – абразлівы плакат


Адказ бабруйскага заводу на галадоўку працаўнікоў – абразлівы плакат
На прахадной ды ў цэхах Заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў у Бабруйску з’явіліся плакаты, якія абражаюць удзельнікаў сакавіцкай галадоўкі. Працаўнікоў на плакатах называюць падманшчыкамі ды выяўляюць у форме афіцэраў СС. http://belsat.eu

    Аўтары плакату ў з’едлівай форме заяўляюць, што ні сябры Свабоднага прафсаюзу Беларускага, ні ягоны старшыня Міхаіл Кавалькоў насамрэч не галадалі, і што ўся галадоўка – гэта быў падман, “кіно”.

   Міхаіл Кавалькоў і сябры СПБ збіраюцца прыцягнуць аўтараў плакату да адказнасці. “Тое, што яны на плакатах змантавалі фотажабы ды працаўнікі там у нямецкай форме, ужо занадта. І яны за гэта будуць адказваць. Бо параўноўваць прафсаюз з фашызмам ніхто ім не даваў ні нагоды, ні права. Мы будзем звяртацца ў адпаведныя органы, і няхай высвятляюць, хто гэта зрабіў. Хоць для ўсіх відавочна, што гэта справа рук аддзелу ідэалогіі”, – кажа старшыня СПБ.

    Сябра афіцыйнага прафсаюзу АСМ (аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаўніцтва), працаўнік заводу ТДіА Яўген мяркуе, што да гэтага плакату не варта ставіцца сур’ёзна: “Гэта бязглузды крок, не ведаю каго, хутчэй за ўсё, адміністрацыі. І нічога яны гэтым не даб’юцца, бо там галаслоўна ўсё, па-першае. Па-другое, усе, хто ўбачаць гэта – проста пасмяюцца”.

    Намеснік дырэктара заводу ТДіА Уладзімер Елісеенка каментаваць з’яўленне абразлівых плакатаў адмовіўся. Подпісу пад плакатамі няма, іх аўтар застаецца невядомым.

    Першасная арганізацыя Свабоднага прафсаюзу Беларускага на бабруйскім Заводзе трактарных дэталяў зазнае сталы ўціск з боку кіраўніцтва заводу. Сябраў СПБ звальняюць, пазбаўляюць ільготаў і дадатковых выплатаў, абражаюць. У сакавіку гэтага года даведзеныя да адчаю працаўнікі пайшлі на скрайні крок – галадоўку.




15.05.2014




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X