>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


Аляксандар Ярашук пра дэкрэт № 5: Што ні пункт, то шлях да рэпрэсіяў


Аляксандар Ярашук пра дэкрэт № 5: Што ні пункт, то шлях да рэпрэсіяў
Паводле старшыні Кангрэсу незалежных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, дэкрэт № 5 «Аб узмацненьні патрабаваньняў да кіруючых кадраў і працаўнікоў прадпрыемстваў» накіраваны ня столькі на падвышэньне вытворчай дысцыпліны, колькі на ўзмацненьне рэпрэсіяў у выпадку палітычных і эканамічных пратэстаў.http://www.svaboda.org

     — У той палітычнай сыстэме, якая адбудаваная ў Беларусі, любыя захады, зьнешне чыста эканамічныя, насамрэч маюць палітычныя прычыны. У канчатковым выпадку гаворка ідзе пра тое, каб трымаць рабочых і працаўнікоў на кароткім ланцужку. У гэтым дэкрэце што ні пункт, то дарога да рэпрэсіяў, бо ўсё заснавана не на законе, а на суб’ектыўнай ацэнцы. Прыкладам, кіраўнік вырашыў, што працаўнік сваімі дзеяньнямі нанёс страты прадпрыемству, і пазбаўляе яго на год прэміі ці нават звальняе. Але хто вызначыць гэтыя страты, хто іх палічыць? Хто будзе вызначаць, на колькі аштрафаваць працаўніка? Кіраўнік аднаасобна. Уявіце, што рабочыя, якія не задаволеныя нявыплатай заробку, што цяпер здараецца частка, на знак пратэсту прастрайкавалі хаця б дзень, і кіраўнік вырашыў, што гэтым нанесеная страта прадпрыемству. У выніку людзей могуць пазбавіць ня тое што прэміі, але і ўвогуле працы. Нават абсалютна бяскрыўдная заўвага ў бок начальства, што не выплачваюць заробкі ці што панізілі заробкі, можа прывесьці да таго ж выніку — штраф, звальненьне. То бок гэта тыповы палітычны мэханізм ціску на працоўных. А ўлічваючы складаную эканамічную сытуацыю, якая ўсё пагаршаецца, можна прагназаваць, што страйкі, выказваньні незадаволенасьці ў той ці іншай форме будуць усё часьцей, і ўлады да гэтага яўна рыхтуюцца. Цяпер існуюць праблемы і з занятасьцю: шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку такіх буйных, як Гомсельмаш, Белшына, МАЗ, працуюць па 3-4 працоўныя дні на тыдзень, і такі дэкрэт толькі павялічыць сацыяльную напружанасьць у грамадзтве.
    — А як, на Вашу думку, успрымуць гэты дэкрэт кіраўнікі прадпрыемстваў? Іх правы адносна працоўных пашыраныя, а што яны думаюць пра свае ўласныя правы?
    ​— Напэўна, ёсьць сэнс адзначыць, што ў нас ёсьць розныя кіраўнікі. Канешне, ёсьць тыя, хто будзе дзейнічаць паводле прынцыпу «што загадалі, то будзем выконваць». Але ёсьць і вялікая група кіраўнікоў, і гэта я магу пэўна казаць, якія будуць менш за ўсё ў захапленьні ад гэтага дэкрэту. Па двух прычынах. Першая тычыцца гэтых перасоўваньняў, пра якія ідзе гаворка ў дэкрэце. Але насамрэч ніхто асабліва нікуды ня просіцца ў вялікія начальнікі. Адмыслоўцы, якія сябе паважаюць, ведаючы пра такія ўмовы, на вялікія пасады не імкнуцца. А па-другое, ня думаю, што сур’ёзным кіраўнікам да спадобы такая роля, якую ім адводзіць гэты дэкрэт адносна рабочых. Менш за ўсё яны хацелі б займацца гэтымі рэпрэсіямі, бо, паўтаруся, гэта не эканамічныя захады, а палітычныя. Гэта рэпрэсіі супроць палітычна актыўнай часткі рабочых і інжынэрна-тэхнічнага пэрсаналу.
     — Некалькі гадоў таму быў прыняты дэкрэт № 1 аб узмацненьні працоўнай дысцыпліны. Атрымліваецца, ён не спрацаваў, і спатрэбіўся новы дэкрэт — № 5?
     — Калі б усё было гэтак проста, каб трымаць сытуацыю пад кантролем, то так, хапіла б дэкрэту № 1, хапіла б дэкрэту № 29 аб кароткатэрміновых кантрактах. І была б у нас вытворчасьць працы роўнай з краінамі Захаду. Але яна застаецца ў 5 разоў ніжэйшай, бо ўсе гэтыя дэкрэты не працуюць і ніколі не спрацуюць. У Сярэднявеччы такія захады не працавалі, падчас рабаўладальніцтва не працавалі і тым больш яны ня будуць працаваць у цяперашні час у Беларусі, у эўрапейскай краіне. Уявіце сабе працаўніка, які мае актыўную жыцьцёвую пазыцыю, а кіраўніком прадпрыемства ёсьць самадур, які выконвае ўсе пункты гэтага дэкрэту? Яму ж гарантаваныя рэпрэсіі, ціск, прыніжэньне, удар па чалавечай годнасьці. Навошта яму гэта? Выйсьце адзінае — малады, кваліфікаваны чалавек будзе шукаць сабе працу дзесьці за межамі краіны. Праблема міграцыі абвострыцца яшчэ таму, што ў Расею будуць зараз меней езьдзіць, бо ў ёй сытуацыя рэзка пагаршаецца, але больш будуць ехаць у Эўропу. Будуць шукаць нейкага выйсьця. Магчыма, мэты ўлады і палягаюць у тым, каб усе найбольш кваліфікаваныя і свабодныя людзі зьяжджалі, а засталіся толькі пакорлівыя маўчуны. Магчыма, і такая мэта, але, з майго пункту гледжаньня, гэта глупства, і дэкрэт ёсьць якраз праявай глупства.
 
 



16.12.2014




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X