>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


Моладзь Беларускага незалежнага прафсаюза супраць Дэкрэта № 5


Моладзь Беларускага незалежнага прафсаюза супраць Дэкрэта № 5
Моладзь Беларускага Незалежнага прафсаюза  (БНП) выказала сваю падтрымку ўсім адпаведным слушным дзеянням сяброўскіх арганізацый Беларускага Кангрэса Дэмакратычных прафсаюзаў, накіраваным на прыпыненне і скасаванне Дэкрэту №5.

     Напярэдадні запланаваных на 21 лютага 2015 года пікетаў за адмену Дэкрэта №5, правядзенне якіх ўжо забараняецца мясцовымі адміністрацыямі, мы выказваем сваю падтрымку ўсім адпаведным слушным дзеянням сяброўскіх арганізацый Беларускага Кангрэса     Дэмакратычных прафсаюзаў, накіраваным на прыпыненне і скасаванне Дэкрэту №5.
    Мы, працуючая моладзь, роўна як і ўсе працуючыя беларусы, на сабе адчуваем пагоршанне свайго становішча, звязанае з эканамічным крызісам у рэгіёне. Вайна ва Украіне шкодзіць эканоміцы ўсяго рэгіёну: абясцэньваецца валюта Украіны, Расіі і Беларусі; губляюцца рынкі збыту нашай прадукцыі; санкцыі супраць Расіі адгукаюцца на нашай эканоміцы. Скарачаецца працоўны час (чатырохдзёнка), вядзецца вывад дапаможных падраздзяленняў буйных прадпрыемстваў (аўтсорсінг), своечасова не выплачваецца заработная плата на некаторых прадпрыемствах краіны.
    У ідэале працоўныя былі б гатовыя падзяліць крызісны цяжар з урадам і працадаўцамі. Але замест палягчэння гэтага цяжару мы атрымліваем дадатковую пятлю, у форме шматлікіх заканадаўчых зменаў, наўпрост закранаючых працоўных Беларусі. Так, падаходны падатак павялічаны на 1% (цяпер 13%) нібыта на падтрыманне шматдзетных сем’яў; хоць і ў палепшаным выглядзе, але існуе пастанова Савета Міністраў №744 аб прывязцы росту заробкаў да рэнтабельнасці прадпрыемстваў, прадуктыўнасці рабочых і канкурэнтаздольнасці прадукцыі; абмяркоўваюцца такія паняцці як “дармоедство” і “тунеядство”, якія ўзводзяць права на працу ў абавязак; павялічваецца мінімальны працоўны стаж для атрымання пенсіі; і як вянец ўсіх новаўвядзенняў мы атрымліваем Дэкрэт №5.
    Мы занепакоеныя тым, як Дэкрэт №5 можа пагоршыць і без таго хісткае становішча працоўных, універсальна пераведзеных на кароткатэрміновыя кантракты (што прызнана Міжнароднай Арганізацыяй Працы відавочнай прыкметай «прэкарыяту» — няўстойлівай занятасці) Дэкрэтам №29, з наступствамі якога дэмакратычны прафсаюзны рух змагаецца вось ужо 10 гадоў. Пакаранні, прадугледжаныя новым дэкрэтам неадпаведныя магчымым парушэнням працоўнай дысцыпліны, будуць істотна пагаршаць матэрыяльнае становішча рабочых. Да таго ж, прафсаюзы пазбаўляюцца сваёй асноўнай задачы — абараняць сваіх сябраў, улічваючы, што рабочых стала магчымым звальняць, ставячы ў вядомасць прафсаюз у дзень звальнення, істотна пагаршаць умовы працы, пазбаўляць прэмій тэрмінам да года …
Больш за дваццаць гадоў Беларускі Незалежны прафсаюз паляпшае становішча працоўных праз калектыўныя дамовы, і лічыць гэта сваёй асноўнай задачай. Цяпер жа мы асцерагаемся, што новаўвядзенні, прадугледжаныя Дэкрэтам №5 будуць замацаваны ў новых калектыўных дамовах.
    Як мы бачым у глабальнай перспектыве, у многіх краінах свету да гэтага часу адсутнічае працоўнае заканадаўства, не існуе культура вядзення калектыўных перамоваў, якая дала б магчымасць змяніць рабскае становішча працаўнікоў і абараніць іх ад самавольства капіталу. Мы ж працуем у краіне, у якой існуе прагрэсіўнае працоўнае заканадаўства, замацавана магчымасць заключаць калектыўныя дамовы, абмяркоўваць у трохбаковых саветах сацыяльныя і працоўныя правы і паляпшаць іх праз сацыяльнае партнёрства. Мы не забываем, што ўсё гэта (хоць і не цалкам гарантавана дзейнічае) з’яўляецца вынікам больш чым стогадовай барацьбы прафсаюзаў за правы працоўных. Дэкрэты і ўказы прэзідэнта, пастановы Саўміна і рознага кшталту ініцыятывы ўраду «залатаць дзіркі ў бюджэце» вядуць да пагаршэння становішча працоўных і знішчаюць дасягненні нашай барацьбы.
    Мы, маладыя беларускія працоўныя, выступаем за паляпшэнне становішча рабочых. Мы за тое, каб выконвалася працоўнае заканадаўства, якое гарантуе стабільную занятасць, своечасовую годную аплату працы і ўдасканаленне аховы працы. Усе ініцыятывы, накіраваныя на пагаршэнне нашага становішча лічым шкоднымі і выступаем супраць іх ужывання.
 



19.02.2015




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X