>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


Ярашук: у крытычным стане ўжо не асобныя гаспадаркі, а цэлыя раёны


Ярашук: у крытычным стане ўжо не асобныя гаспадаркі, а цэлыя раёны
    На 1 красавіка 2015 году ў 518 прадпрыемствах Беларусі ўтварылася пратэрмінаваная запазычанасьць па заробках. Своечасова не атрымалі заробкаў 90 800 працоўных. Ім вінныя 318,8 мільярда рублёў.

    Калі параўноўваць гэтыя лічбы з адпаведнымі паказьнікамі месячнай даўніны, то відаць, што сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца. Так, на 1 сакавіка агульная сума запазычанасьці складала 300,6 мільярда, з пустымі рукамі адышлі ад кас 87 300 працоўных.
   Па-ранейшаму сярод арганізацыяў, якія маюць запазычанасьць, значная бальшыня — сельскагаспадарчыя і іх сэрвісныя прадпрыемствы. Без заробкаў зноў застаюцца менавіта аграрыі, чые заробкі і так сярод найменшых у краіне. Выходзіць, што амаль кожны чацьвёрты зь іх у сакавіку не атрымаў грошай.
   Праблема грашовай завінавачанасьці перад працоўнымі сёньня востра стаіць ня толькі ў аграрным сэктары, але і ва ўсёй эканоміцы, — кажа Свабодзе экспэрт Аляксандар Ярашук:
   «Якраз у мінулую сераду адбылося паседжаньне Нацыянальнай рады па працоўных і сацыяльных пытаньнях. І міністар працы і сацыяльнай абароны Шчоткіна зьвярнула ўвагу, што сёлета шматкротна павялічылася колькасьць арганізацыяў, якія маюць запазычанасьць. Гэта нэгатыўны факт, які сьведчыць, што нарастаюць наагул нэгатыўныя тэндэнцыі ў сацыяльна-эканамічнай сфэры.
   А калі казаць пра аграпрамысловы комплекс, то тут стан спраў надзвычай дрэнны. Усе гэтыя велізарныя ўліваньні, а за апошнія гады можна казаць дзесьці пра 40 мільярдаў даляраў, не спарадзілі ніякага паляпшэньня сытуацыі ў эканоміцы. Яна, асабліва ў аграрным комплексе, цяпер ня проста ў крызісным, а ў крытычным стане.
   Наколькі я ведаю, днямі — мабыць, 10 красавіка — у Магілёве пра гэта будзе весьціся вялікая гаворка з удзелам кіраўніцтва краіны. Але я ад гэтай нарады нічога добрага не чакаю. Хутчэй за ўсё, зноў будуць гаварыць пра тое, як зрабіць, каб нічога прынцыпова не мяняць.
  Усе гэтыя шматмільярдныя ўліваньні ў сельскую гаспадарку пры адсутнасьці гаспадара падобныя ліцьцю вады ў пясок. І калі гаспадар ня зьявіцца, давядзецца чарговым разам канстатаваць: аграрны комплекс ператварыўся ў велізарную чорную дзірку, дзе эканоміка прыйдзе ў канчатковы заняпад».
    Сярод арганізацыяў, якія трапілі ў чорны сьпіс завінавачанасьці па заробках, ёсьць, напрыклад, гаспадарка «Рэчань» Любанскага раёну. Тут Свабодзе паведамілі, што завінавачанасьць ужо ліквідавалі:
    «На сёньняшні дзень яе ўжо няма. Мы толькі літаральна на пяць дзён затрымалі заробкі. Але нас падвёў маслазавод, бо там былі праблемы з грашыма».
    А вось у гаспадарках «Чырвоная зьмена» і «Атраднае-Агра» таго ж Любанскага раёну сытуацыя горшая. Яны маюць даўгі перад сваімі працаўнікамі. У гэтых гаспадарак крэдыторская запазычанасьць, і банк часам адмаўляе ім у новых крэдытах. Таму гаспадаркам не хапае сродкаў, каб своечасова разьлічыцца зь людзьмі.
   «У многіх выпадках гаспадаркі прымушаюць браць новыя крэдыты, каб яны маглі хоць часткова разьлічыцца зь людзьмі», — тлумачыць Аляксандар Ярашук:
   «З гэтай нагоды ў крытычным стане цяпер ужо і цэлыя раёны. Хто ў раёнах выплачвае грошы ў бюджэт? Прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу. А паколькі яны ў такім стане, то сёньня практычна ўсе раёны сталі датацыйнымі.
   Напэўна, у нас цяпер ужо такія праблемы з эканомікай (і ня толькі ў аграпрамысловым комплексе), што яны будуць далей толькі нарастаць і нарастаць. Але ў аграрным сэктары — асабліва».



07.04.2015




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X