Всё о личных финансах и инвестициях

:


http://www.bkdp.org/news/1/2009/nezalezhnyya-prafsayuzy-zakl-kayuts-gramadzyanat-belarus-tstupats-u-h-sherag/

Версия для печати / Оригинальная версия






Незалежныя прафсаюзы заклікаюць грамадзянаў Беларусі ўступаць у іх шэрагі


Незалежныя прафсаюзы заклікаюць грамадзянаў Беларусі ўступаць у іх шэрагі
Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў заклікае грамадзян уступаць у незалежныя прафсаюзы і супольна змагацца за свае правы. Адпаведную заяву Савет незалежнага прафсаюзнага цэнтра зрабіў у сувязі з істотным пагаршэннем сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне.http://www.racyja.com

    У заяве, агучанай напярэдадні Дня працы, які адзначаецца 1 траўня, ад імя 10 тысяч сяброў незалежных прафсаюзаў утрымліваецца крытыка эканамічнай палітыкі беларускіх уладаў, якая прыводзіць да скарачэнняў працоўных месцаў і спынення прадпрыемстваў.
   Толькі незалежныя прафсаюзы, на думку намесніка старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргея Антусевіча, у стане зрабіцца голасам беларускіх працоўных, які пачуе кіраўніцтва краіны.
   - Ёсць вельмі шмат складаных пытанняў, шмат праблемаў, але тым не менш, перспектывы заўсёды былі і ёсць. Арганізацыі, якія ў нас існуюць па 20 гадоў, яны ёсць прыкладам таго, што ў любых умовах, нават у такіх цяжкіх, якія маем сёння ў Беларусі, незалежныя прафсаюзы запатрабаваныя, яны здольныя генераваць новыя ідэі, заключаць калектыўныя дамовы, быць сучаснымі. За такімі арганізацыямі будучыня.
    Апошнім часам на такіх стратэгічных прадпрыемствах краіны, як МАЗ, МТЗ і “Гомсельмаш” адбываюцца істотныя скарачэнні працоўных, у сувязі з чым рынак працы папаўняецца тысячамі людзей. Запазычанасці па выплаце заробкаў маюць сотні арганізацый. Гэтыя і іншыя актуальныя пытанні актывісты БКДП хацелі абмеркаваць на мітынгу ў дзень міжнароднай салідарнасці працоўных 1 траўня, аднак улады забаранілі яго правядзенне.




Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2013 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | www.bkdp.org
  220095, Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Якубова, 80-80, офис.2,
E-mail: bcdtu@mail.ru
Т.ф. +375 (17)2148905 (06)

 

SEO: CMS Status-X