>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


Аляксандр Ярашук: 2/3 заробку падчас прастою – як укол цяжкахворым: праблемы не здымае


Аляксандр Ярашук: 2/3 заробку падчас прастою – як укол цяжкахворым: праблемы не здымае
   Лідар Беларускага кангрэсу ў размове з «Белсатам» сцвярджае, што ў беларускай прамысловасці няма будучыні.



    Адзін з прамысловых гігантаў – завод «Атлант» – спыніў сваю працу. Якая сітуацыя складваецца на прамысловым рынку Беларусі, аналізуем разам з лідарам Беларускага кангрэсу прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком.
   Аляксандр Ярашук: Сітуацыя на «Атланце» не першы і, хачу запэўніць, не апошні падобны выпадак у Беларусі. Усё гэта наступствы вострага сацыяльна-эканамічнага крызісу. Нашы ўлады ўвесь час сцвярджаюць, што вінаватая ва ўсім Расея і сусветны эканамічны крызіс. А мы дадаем, што яшчэ больш вінаватыя беларускія ўлады, якія, уласна кажучы, і давялі сітуацыю да гэтага стану. Наша прадукцыя не знаходзіць сабе месца на рынку па прычыне сваёй неканкурэнтаздольнасці. А калі з’явіліся праблемы на расейскім рынку, калі ён не стаў прымаць у ранейшых аб’ёмах беларускую прадукцыю – праблемы нашай унутранай эканамічнай палітыкі абвастрыліся да такога стану, што МАЗ працаваў па скарочаным графіку, і МТЗ, і «Гомсельмаш», і цэлы шэраг прадпрыемстваў. І тое ж самае адбываецца з «Атлантам». Запэўніваю вас: хутка мы пачуем назвы новых прадпрыемстваў.

   «Белсат»: Якія ў такім выпадку можна даць прагнозы для беларускай эканомікі і прамысловасці?

   Аляксандр Ярашук: Я б сказаў, што вельмі несуцяшальныя. Таму што мы толькі на самым пачатку ўцягвання ў сацыяльна-эканамічны крызіс, які з’яўляецца вынікам банкруцтва эканамічнай палітыкі і эканамічнага курсу, які ўжо доўжыцца цэлых дваццаць гадоў. Паколькі размова ідзе толькі пра спадзяванні беларускіх уладаў, што вось-вось раптам ажыве расейскі рынак. Гэта што – стратэгія? А калі расейскі рынак не ажыве? А калі ажыве і не запатрабуе беларускай прадукцыі? А мы можам меркаваць і так. Лядоўня таго ж «Атланту» каштуе столькі ж, колькі «Bosch». Пры тым, што якасць беларускіх лядоўняў, напэўна, усё ж такі больш дрэнная. На вялікі жаль. Тое ж тычацца і трактароў, і грузавых аўтамабіляў, і камбайнаў, і ўсяго астатняга. Таму мы можам казаць, што няма будучыні ў беларускай прамысловасці.

   «Белсат»: Працаўнікі падчас прастою атрымліваюць 2/3 ад свайго заробку. Ці такія захады дапамогуць палепшыць сітуацыю? Ці можа варта зрабіць нешта яшчэ?

   Аляксандр Ярашук: Аляксандр Ярашук: Тое, што яны атрымоўваюць 2/3 заробку, – з аднаго боку, быццам нядрэнна. Але насамрэч гэта дапамагае, як укол цяжкахворым. Ён не здымае праблемы. Калі яны працуюць і вырабляюць ці то лядоўні, ці то трактары, і потым іх гоняць на склад, працаўнікі проста праядаюць вось гэтыя абаротныя сродкі. Гэта робіць яшчэ больш пагрозлівай перспектыву для гэтых прадпрыемстваў і эканомікі наагул.

 



27.05.2015




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X