>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


Аляксандр Ярашук: Наша эканоміка набывае непрадказальны характар


Аляксандр Ярашук: Наша эканоміка набывае непрадказальны характар
Лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук распавядае пра тое, як у людзей зніжаюцца рэальныя заробкі перад выбарамі, і ці ёсць пры гэтым незадавальненне ўладай.http://www.racyja.com/

    Аляксандр Ярашук: Незадавальнне, безумоўна, прысутнічае. Можна дакладна казаць пра тое, што гэта істотна панізіла самаадчуванне беларусаў, бо мы ведаем, у якім стане не толькі заробкі, але і пенсіі зараз. Праўда, калі быць аб’етыўным, варта адзначыць, што зніжэнне рэальных заробкаў і пенсійных выплат пакуль не дасягнула нейкай крытычнай масы. Таму і няма праяў у выглядзе росту сацыяльнай напружанасці, што трансфармуецца ў нейкія акцыі пратэсту. Заробкі выплочваюцца, але гэта ўжо сёння нават не эканамічнае пытанне, а палітычнае. Прадпрыемствы бяруць крэдыты, каб разлічыцца, як толькі магчыма. Усё гэта кажа толькі пра адно – да 11 кастрычніка сітуацыя будзе кантралявацца. Але гэта зусім не азначае, што сама праблема знікне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Наогул можна канстатаваць – пакуль мы не бачым сур’ёзных захадаў па перамене сутнасці эканамічнай палітыкі. Пакуль яна застаецца ранейшай – камандна-адміністратыўнай, якая і прывяла да сёняшняга крытычнага стану. І, паколькі захадаў няма, то, мяркую, надалей можна разважаць пра адно – сітуцыя пасля прэзідэнцкіх выбараў будзе насіць непрадказальны характар. Я не бачу ніводнага чынніка, чаму яна павінна паляпшацца, як пра тое заяўляюць улады. Здаецца, і ворагаў больш няма (з Захадам адносіны паляпшаюцца, апазіцыі, па сутнасці, няма), але застаўся самы галоўны вораг – сам беларускі рэжым і яго палітыка.
    РР: Чаму вы так песімістычна глядзіце ў будучыню?
   Аляксандр Ярашук: Мне здаецца, гэтая ўлада не здольная зрабіць сур’ёзныя крокі па змене эканамічнага курсу, калі замест камандна-адміністратыўнай эканомікі, якая збанкруцілася, павінна адбудоўвацца цывілізаваная рынкавая. Таму якая тут будучыня? 
   РР: І да чаго ў такім выпадку прыйдзем?
  Аляксандр Ярашук: Я ж не аракул, але, паўтаруся, сітуацыя будзе мець непрадказальны характар. Зараз беларуская эканоміка не ў стане плаціць працаўнікам больш за 250 даляраў. Нават 200 ці пацягне. За 20 гадоў, з якой крокі пачыналі, у тую і вярнуліся. Пры гэтым згубілі марна столькі часу. Гэта той выклік, які ў бліжэйшы час і будзе дыктаваць сацыяльна-эканамічную і палітычную сітуацыю ў Беларусі. 
 



27.09.2015




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X