>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


У Баку прайшла моладзевая канферэнцыя МКП-УЕРР


У Баку прайшла моладзевая канферэнцыя МКП-УЕРР
29-30 верасьня ў Баку (Азербайджан) адбылася міжнародная канферэнцыя МКП з удзелам прадстаўніка Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), па тэме “Новыя падыходы да развіцця прафсаюзнага руха. Камунікацыйны аспект”. Арганізатарам якой выступіла Канфедэрацыя прафсаюзаў Азербайджана AHIK.http://belnp.org/

    Галоўнай задачай мерапрыемства, якое праходзіла ў Бакінскім бізнес-центры, стаў абмен вопытам і сродкамі выкарыстоўвання сучасных механізмаў камунікацыі ў прафесійных аб’яднаннях. Маладыя інфармацыйныя прафсаюзныя работнікі з Украіны, Казахстана, Расеі, Узбекістана і Беларусі распавялі пра спецыфіку сваёй дзейнасці з улікам палітычных асаблівасцяў у гэтых краінах.
   У мерапрыемстве прянялі ўдзел больш за некалькі дзесяткаў прафсаюзных лідэраў Азербайджану, актывістаў і мясцовых студэнтаў. Наша краіна была прадстаўлена Беларускім Кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, у асобе прэсавага сакратара БНП Рамана Ерашэні.
   Каардынатар праграм і кампаній Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Усееўрапейскай рэгіянальнай рады (МКП-УЕРР) Ганна Сальнікава, распавяла пра агульную і інфармацыйную дзейнасць прафаб’яднання. А таксама, пра ролю прафсаюзаў у глабальнай інфармацыйнай прасторы.
  Галоўны рэдактар найбуйнейшай расейскай прафсаюзнай газеты “Салідарнасць” Аляксандр Шершукоў, выставіў на абмеркаванне пытанне – “Што і як мы гаворым сябрам прафсаюза і знешней аўдыторыі, і чаму нас часцяком не слухаюць”? Ен жа ў сваю чаргу лічыць, што сення патрэбна працаваць з меркаваннем чалавека, выкладваць інфармацыю на мове работніка і рабіць гэта рэгулярна. А таксама, пераходзіць з інфармавання, да старых метадаў агітацыі і прапаганды.
  Рэдактар сайту, той жа “Салідарнасці”, Юлія Рыженкова распавяла пра новыя тэхналогіі распаўсюду інфармацыі і пра найбольш удалыя, ў апошні час, інфармацыйныя акцыі ФНПР.
  Іван Аўсянікаў паказаў удзельнікам канферэнцыі прыклады ўжывання новых тэхналогій у сферы прафсаюзнага арганайзінга (стварэння і ўмацавання прафсаюзных арганізацый). Нягледзячы на сціплыя рэсурсы, рацыянальны падыход дазваляе эфектыўна працаваць ў інфармацыйным кірунку. Прыклад створаных арганізацый МПРА і паўсюднае згадванне ў прэсе новага прафсаюза, гэтаму яўнае пацверджанне.
  У завяршэнні сустрэчы, адбылася практычная праца. Тры групы, створанныя з інфармацыйных работнікаў шасці краін, зрабілі наработкі і распрацавалі свае бачанне па трох тэмах: Пошук эфектыўных і нізкабюджэтных шляхоў трансляцыі пазыцыі прафсаюза і прасоўванне прафсаюзнага брэнда; Як весці камунікацыю між прафсаюзнымі прафцэнтрамі розных краінаў; Ужыванне новых камунікацыйных інструментаў у акцыях.
Пад час прэзентацыі сваіх напрацовак,кожны дакладчык адказваў на пытанне і даў тлумачэнне сваей пазіцыі. Эксперты, якімі выступілі А. Шершукоў і Г.Сальнікава, выказалі свае меркаванне па напрацоўкам груп. Адзнакай жа эфектыўнасці дадзеных напрацовак, можа стаць інфармацыйнае асвятленне міжнароднай акцыі 7 кастрычніка, у Міжнародны дзень дзеянняў за годную працу ў сваёй краіне і прафсаюзе.



01.10.2015




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X