>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


Моладзевы напрамак Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны падтрымлівае актывістаў незалежных прафсаюзаў Беларуі ў барацьбе за дэмакратыю


Моладзевы напрамак Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны падтрымлівае актывістаў незалежных прафсаюзаў Беларуі ў барацьбе за дэмакратыю
Моладзевы напрамак Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны (КСПУ) падтрымлівае актывістаў незалежных прафсаюзаў Беларуі ў гэты нялёгкі час барацьбы за дэмакратыю і вяршэнства закона ў нашай краіне.






2017-03-29 Від: Голова Молодіжного комітету Конфедерації вільних профспілок України Олеся Брязгунова

До: Вадзім Міхайлаў, Моладзевы напрпрамак Беларускаго Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП)


    Дарагія браты і сёстры!

    МК Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны падтрымлівае вас у гэты нялёгкі час барацьбы за дэмакратыю і вяршэнства закона ў Беларусі. Мы ўважліва сочым за развіццём падзеяў у вашай краіне. З пачатку года сябры незалежных прафсаюзаў разам з грамадзянскай супольнасцю і неабыякавымі грамадзянамі выступаюць супраць Дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Палажэнні гэтага дакумента груба парушаюць правы чалавека свабодна выбіраць працу, а таксама супярэчаць Канвенцыі МАП №29 «Аб прымусовай або абавязковай працы». Накладанне штрафаў на беспрацоўных - бяздумны крок, які не абараняе, а істотна пагаршае жыццё неабароненых слаёў насельніцтва. Адказная ўлада павінна праводзіць палітыку, якая спрыяла бы занятасці насельніцтва, а не карала сваіх беспрацоўных грамадзян. У прыватнасці ад такой палітыкі пакутуюць маладыя работнікі, а таксама жанчыны, якія даглядаюць сваіх дзяцей.
   Мы з хваляваннем і разуменнем назіралі за шматлікімі пратэстамі супраць дармаедства ў сеціве з 3 па 16 сакавіка, у якіх актыўны ўдзел прынялі члены Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. На жаль, у чарговы раз правы беларусаў на свабоду думкі, слова і мірных сходаў былі парушаны. Сотні актывістаў, якія выйшлі на пратэст супраць недапушчальнага палітыкі, былі арыштаваныя. Сітуацыя абвастрылася пасля маршаў 25 сакавіка, калі былі затрыманыя каля тысячы чалавек. Ад беспадстаўных арыштаў, ператрусаў, ціску пацярпелі члены БКДП, у прыватнасці, яго членскія арганізацыі: Беларускага Незалежнага прафсаюза, Свабоднага прафсаюза Металістаў, Свабоднага прафсаюза Беларускага і Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.
   Мы рашуча асуджаем дзеяньні беларускіх уладаў і падтрымліваем зварот КВПУ аб спыненні парушэння правоў і рэпрэсій супраць членаў БКДП і яе членскіх арганізацый. Таксама мы шчыра падтрымліваем вас у вашай барацьбе за дэмакратыю, сацыяльную справядлівасць, вяршэнства права і годную працу ў Беларусі.
   Мы верым, што ваша нялёгкая справа прынясе поспехі, бо вы адстойваеце фактары, якія з'яўляюцца залогам стабільнага развіцця краіны, яе доўгатэрміновага эканамічнага развіцця і сацыяльнага свету. Жадаем перамогі ў нялёгкай, але такой важнай барацьбе!

Жыве Беларусь!
З салідарнасцю МК КСПУ



29.03.2017




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X