Всё о личных финансах и инвестициях

:


http://www.bkdp.org/news/1/2342/rada-bkdp-vykazvae-pratest-u-suvyaz-z-navyadzennem-paradku-kurapatah/

Версия для печати / Оригинальная версия






Рада БКДП выказвае пратэст у сувязі з “навядзеннем парадку” ў Курапатах


Рада БКДП выказвае пратэст у сувязі з “навядзеннем парадку”  ў Курапатах
Члены Рады БКДП, якая адбылася 11 красавіка, заклікаюць улады спыніць спекуляцыі на тэму Курапатаў, абялення сталінскага генацыду, а таксама спробы запалохаць грамадства і актывістаў, што сталі на абарону мемарыялу.

Заява Рады Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
 
   Рада Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў выказвае пратэст ў сувязі з “навядзеннем парадку” ў Курапатах.
   Курапаты – гэта святое месца пакутаў народу Беларусі, месца памяці тысячаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Нахабны знос крыжоў, якое дазволілі ўлады – плявок ў душу беларускага народу.
Шанаванне памяці продкаў спрадвечная традыцыя беларускага народу, а спробы перашкодзіць гэтаму і тым больш спробы зносу народнага мемарыялу падрываюць давер ў справе Курапатаў да ўсіх дзеянняў ўладаў і праўладных арганізацый.  
   Мы заклікаем ўлады спыніць спекуляцыі на тэму Курапатаў, абялення сталінскага генацыду, а таксама спробы запалохаць грамадства і актывістаў, што сталі на абарону мемарыялу.
   Мы патрабуем расследаваць ўсе акты вандалізму ў Курапатах і пакараць вінаватых.
   Заклікаем да годнага на дзяржаўным ўзроўні ўшанавання ўсіх ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і спыненне спекуляцый на тэме Курапатаў вышэйшых дзяржаўных службоўцаў.
 
11 красавіка 2019 г.
г.Мінск





Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2013 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | www.bkdp.org
  220095, Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Якубова, 80-80, офис.2,
E-mail: bcdtu@mail.ru
Т.ф. +375 (17)2148905 (06)

 

SEO: CMS Status-X