Всё о личных финансах и инвестициях

:


http://www.bkdp.org/news/1/2348/shto-vyadoma-pra-novaga-starshynyu-belaruskaga-nezalezhnaga-prafsayuza/

Версия для печати / Оригинальная версия






Што вядома пра новага старшыню Беларускага незалежнага прафсаюза


 Што вядома пра новага старшыню Беларускага незалежнага прафсаюза
 Новым старшынёй Беларускага незалежнага прафсаюза стаў 35-гадовы слесар Максім Пазнякоў. Што пра яго вядома? https://nn.by

 Максім Пазнякоў нарадзіўся ў Наваполацку ў працоўнай сям’і. Бацька быў слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі на заводзе «Палімір», маці — апаратчыкам там жа.
   «Мая працоўная дзейнасць пачалася з 18 гадоў. Першая работа — ахоўнік у гаражным кааператыве. Потым працаваў на будоўлі — цесляром, страхаром, майстрам будаўнічы хработ. Ездзіў таксама на Расею, гастарбайтарам трохі пабыў. Пасля гэтага ўжо трапіў на «Палімір», — расказвае Максім Пазнякоў.
    На заводзе ён адпрацаваў 13 гадоў слесарам тэхналагічнага абсталявання. Вучыўся ўсяму на месцы: за плячыма ў мужчыны толькі школьная адукацыя
Я вучыўся на юрыдычным факультэце ў філіяле Сучаснай гуманітарнай акадэміі. Але не скончыў: былі нейкія фінансавыя праблемы. Мне заставаўся год ці паўтара, я кінуў завочку і пайшоў працаваць далей», — прызнаецца ён.
    Ці шмат атрымлівае слесар на «Паліміры»? Максім Пазнякоў падлічыў: з яго стажам, высокім пятым разрадам, вопытам і ўсімі надбаўкамі выходзіла прыкладна 1100-1200 рублёў на рукі. Гэта прытым што ён адмовіўся ад пенсійнага прафесійнага страхавання (яно давала магчымасць выйсці на пенсію раней) і не адлічваў на яго 9% з заробку.
    Маці новага старшыні прафсаюза ўжо на пенсіі, бацькі няма ў жывых: памёр праз інсульт.
Максім Пазнякоў жанаты. Жонка выкладае фізкультуру і спорт у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Пара мае двух дачок — Яніну і Адэлю (дзяўчынкам па тры гады).
    Грамадскай дзейнасці Пазнякоў далучыўся, калі стаў працаваць на заводзе. Кажа, для яго важна змагацца за справядлівы лад жыцця для працоўнага чалавека. Гэта і годныя заробкі, і паважлівае стаўленне кіраўнікоў да простых рабацяг.
   «Шмат што залежыць і ад саміх людзей, ад іх жадання, наколькі яны змогуць пераадолець свой страх. Бо гэта насамрэч зараз асноўная праблема. На страху трымаецца амаль усё. Людзям трэба карміць сем’і, таму яны баяцца адстойваць свае правы — іх пужаюць, што не працягнуць кантракт», — перакананы прафсаюзны лідар.
   Спадзявацца на дапамогу дзяржаўнага прафсаюза няварта, лічыць Пазнякоў: ён «падпарадкаваны наймальнікам і ўладзе практычна на 100%». «У нас дагэтуль дзейнічаюць нейкія савецкія паняцці, што хтосьці павінен прыйсці і разабрацца, каб усё было добра. Але гэтага не будзе», — падсумоўвае ён.
 
 




Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2013 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | www.bkdp.org
  220095, Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Якубова, 80-80, офис.2,
E-mail: bcdtu@mail.ru
Т.ф. +375 (17)2148905 (06)

 

SEO: CMS Status-X