Всё о личных финансах и инвестициях

:


http://www.bkdp.org/news/1/236/alyaksandar-rashuk-adavatstsa-shto-kra-na-gublyae-nekalk-dzesyatkat-ts-nekalk-sotnyat-m-l-nat-etra-bylo-b-prosta-nenarmalna/

Версия для печати / Оригинальная версия






Аляксандар Ярашук: "Радавацца, што краіна губляе некалькі дзесяткаў ці некалькі сотняў мільёнаў эўра -- было б проста ненармальна»



У сераду 20 чэрвеня а 9.30 паводле менскага часу ў Інтэрнэце на вэб-сайце Свабоды (www.svaboda.org) адбылася онлайн-канфэрэнцыя са Старшынём Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком.


Менавіта парушэньні правоў прафсаюзаў былі прычынаю пазбаўленьня Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў. Камэнтуючы рашэньне Эўракамісіі, у інтэрвію Свабодзе Аляксандар Ярашук сказаў: “Радавацца, што краіна губляе некалькі дзесяткаў ці некалькі сотняў мільёнаў эўра -- было б проста ненармальна. Нас задавальняе тое, што мы змагаліся за свае правы, што ў той сітуацыі, калі нават адзін шанец ёсьць з сотні абараніць свае правы, мы змагаліся. І з гэтай нагоды ў нас ёсьць пачуцьцё гонару за сваю арганізацыю, і мы бачым, наколькі нашыя людзі сталі больш упэўненыя. Канешне, гэта – перамога”.

Ці будзеце вы балатавацца на наступных выбарах прэзідэнта? Вы чалавек партыйны?

Я беспартыйны. Што датычыць удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах, дык насамрэч, на мой погляд, у іх ёсьць сэнс удзельнічаць толькі ў тым выпадку, калі ёсьць магчымасьць праводзіць свабодныя і справядлівыя выбары. У нашым выпадку гэта абсалютна нерэальна, маючы на ўвазе існуючую палітычную сыстэму і сыстэму ўлады. Гэта тое самае, што гуляць з напарстачнікам у напарсткі. Я лічу, што гэта проста ня мае ніякага сэнсу.

Александр, Вы своими действиями сделали больше чем вся псевдооппозиция Лебедько-Вечерко-Калякин-Милинкевич. Вы без крика и гвалта добились диктаторский режим ехать в Европу и просить не вводить санкции против страны. Намерены ли Вы брать на себя роль лидера оппозиции? Есть ли у Вас команда?

Па-першае, скажу, што можа і ёсьць неабходнасьць крытычнаставіцца да дзеяньняў апазыцыі, але трэба разумець, што мы ўсе разам робім адну справу, і гэтая справа скіраваная на тое, каб Беларусь зрабілася дэмакратычнай і езалежнай дзяржавай. Другая рэч, у выніку суб'ектыўных і аб'ектыўных абставінаў, можа, не ва ўсіх так атрымліваецца, як належыць і як хацелася б. І дарэчы, яне пераацэньваю. свае магчымасьці, і лічу, што калі ўдалося зрабіць нейкую канкрэтную справу, дык найперш таму, што была моцная арганізацыя. Трэба мець на ўвазе, што арганізацыя, якую я ўзначальваю -- гэта абсалютна рэальная арганізацыя. І нават у цяжкіх умовах яна можа шмат што рабіць і мае вялікі патэнцыял. Таму ня толькі я адзін, а сябры незалежных, свабодных прафсаюзаў зрабілі ў свой час мужны выбар і прыйшлі ў нашыя арганізацыіпрацоўных. Гэта -- і адказ на пытаньне пра каманду. Канешне, каманда ёсьць, ёсьць кім ганарыцца і на каго абаперціся.

Спадар Ярашук, ці былі да вас звароты ад уладаў каб вы зьмякчылі пазыцыю, спробы знайсьці кампраміс з іх боку?

Я мяркую, што не павінна дасьці людзі да такога стану, калі б яны, як кажуць, “пачалі грызьці падваконьнікі”. Дастаткова, каб былі нейкія перабоі з выплатай заробкаў, і тады людзі пачнуць хвалявацца. Прыклад – калі тры гады таму стыхійна выйшаў мотавелазавод і перакрыў Партызанскі праспект. Ці нядаўні веснавы страйк у адным з калгасаў Астравецкага раёну. А такая сітуацыя, з майго пункту гледжаньня, досыць верагодная ў нашых абставінах. Галоўныя эканамічныя праблемы яшчэ наперадзе.

ЯК вы будзеце адказваць на крытыку ўладаў, што вы нанеслі шкоду краіне?

Ведаеце, з майго пункту гледжаньня, як у прымаўцы -- сабака брэша, а караван ідзе. Дарэчы, у іх сёньня своеасаблівы момант ісьціны, як і што рабіць. Будзе абсалютна яскрава відавочна, ці то яны кіруюцца насамрэч інтарэсамі справы, інтарэсамі краіны, інтарэсамі народа, і пачнуць выконваць рэкамэндацыі МАП. Ці то яны абвесьцяць нас, асабліва на фоне наплываючых цяжкасьцяў, "пятай калонай", а МАП, Эўразьвяз -- зьнешнімі ворагамі. Аглядвацца на ўс гэта -- дык навошта тады было займацца справай? І дарэчы, той факт, што ніколі на працягу апошніх гадоў маё прозьвішча і назва нашай арганізацыі не гучала ў тэлеэфіры, у дзяржаўных СМІ, таксама шмат пра што кажа. І справа ня ў тым, што яны нас больш баяцца, а палітычнай апазыцыі -- менш. Справа ў тым, што насмрэч яны ведаюць, што рабіць з людзьмі, якія выходзяць на вуліцы з палітычнымі патрабаваньнямі, але ня ведаюць, што рабіць з рабочымі, які выходзіць, не атрымоўваючы належныя заробкі і маючы нізкі ўзровень жыцьця. І ў гэтым яшчэ адна праблема сёньняшняй палітычнай сыстэмы. Але хай галава за яе баліць у тых, хто такую сыстэму стварыў.

Господин Ярошук, сколько членов объединяет ваш конгресс?

Абсалютна дакладная лічба -- восем з паловай тысяч. Менавіта столькі ўваходзіць у склад нашых трох прафсаюзаў - Беларускага незалежнага прафсаюзу, Свабоднага прафсаюзу беларускага і Свабоднага прафсаюзу мэталістаў. Мы лічым, што для ўмоў нашай краіны гэта вельмі і вельмі ўнушальная лічба -- восем з паловай тысяч свабодных грамадзян, якія ўжо ніколі ня будуць рабамі. Гэта добра падрыхтаваны атрад рабочых, якія зрабілі свой выбар на карысьць свабоды і дэмакратыі.

Спадар Ярашук, як бы вызначылі ўзровень галечы, які небясьпечны для ўлады, калі ўзьнікне пагроза сацыяльнай базе рэжыму?

Я мяркую, што не павінна дасьці людзі да такога стану, калі б яны, як кажуць, “пачалі грызьці падваконьнікі”. Дастаткова, каб былі нейкія перабоі з выплатай заробкаў, і тады людзі пачнуць хвалявацца. Прыклад – калі тры гады таму стыхійна выйшаў мотавелазавод і перакрыў Партызанскі праспект. Ці нядаўні веснавы страйк у адным з калгасаў Астравецкага раёну. А такая сітуацыя, з майго пункту гледжаньня, досыць верагодная ў нашых абставінах. Галоўныя эканамічныя праблемы яшчэ наперадзе.

Ці выйгравалі вы калі судовыя справы для сваіх членаў?

Выйгравалі, і неаднойчы. Хачу распавесьці, што датычыць працоўнага заканадаўства ці яго парушэньняў, то ў большасьці выпадкаў там нагэтулькі красамоўныя парушэньні з боку адміністрацыі, што нават суд ня можа вынесьці прысуд, інакш як падтрымаць чалавека, супраць якога былі ганеньні. І таксама ў якасьці прыкладу, апошні выпадак, веснавы – калі на “Кока-Коле” нашыя актывісты стварылі першасную ячэйку Свабоднага прафсаюзу беларускага, і імгненна звольнілі чалавека, які там узначальваў гэтую справу. Мы яго праз суд узнавілі на працы, іншая справа, што ён сам вымушаны быў звольніцца. Супраць яго пачалося адкрытае паляваньне з боку транс-нацыянальнай карпарацыі (ТНК), а мы ведаем, што ТНК праводзяць актыўную антыпрафсаюзную палітыку. Выснова: для таго, каб прафсаюзы маглі свабодна стварацца і дзейнічаць, павінна зьмяніцца ў цэлым палітычная сытуацыя ў краіне.

Ну радоваться или нет,тут еще поспорить нужно. То,что эти сволочи творили и продолжают творить с нашим незавизимым профсоюзом на нашем предприятии (Бобруйский БШК), то это еще такую наглость поискать нужно и поэтому поводу у меня несколько вопросов: Не дрогнет ли Запад и не введет ли снова льготы через 2-10 месяцев,как поступило преславутое ООН? Ведь каких-либо уступок в сторону независимых профсоюзов со стороны власти нет и не может быть. И готовитесь ли Вы к новым волнам репрессий в связи с отменой льгот? Кои могут последовать мгновенно, власть очень злопамятная. Как настроение членов независимых профсоюзов, нет ли в их стане брожения? Пресс данный не каждый выдержит. Всего Вам светлого и умного, держитесь, хамство не вечно, а грязь отмоем. Спасибо большое что не сдаетесь. Жыве Беларусь!

Тое, што прэфэрэнцыі будуць вернутыя, як Вы кажаце, праз некалькі месяцаў, -- абсалютна выключана. Рашэньне прынятае, і да яго Эўразьвяз можа вяртацца толькі ў адным выпадку. Гэта калі беларускі урад будзе выконваць рэкамэндацыі Міжнароднай арганізацыі працы. Я пра гэта кажу абсалютна адказна, добра ведаючы “унутраную кухню” эўрапэйскай камісіі, і Міжнароднай арганізацыі працы, і міжнароднага прафсаюзнага руху. Менавіта дзякуючы спалучэньню трох гэтых фактараў і стала магчымым прыняцьце рашэньня аб прэфэрэнцыях. Таму звароту назад проста так, за прыгожыя словы з вуснаў беларускага ўраду, - ня будзе.
Пра сутнасьць нашай улады нам добра вядома, і яны даўно б сьцерлі нас у парашок, калі б маглі. Ня могуць і ня змогуць. Па-першае, не такія ў нас людзі, каб кагосьці баяцца, і мы гэта даказалі неаднойчы. Па-другое, мы ўвесь час адчуваем вельмі моцную падтрымку з боку міжнароднай супольнасьці. Перш за ўсё – міжнароднага прафсаюзнага руху. Прафсаюзная салідарнасьць – гэта не пустыя словы.

Як Вы ставіцеся да публікацыі ў "Нашай Ніве", дзе прапануецца апазыцыі прыкласьці ўсе намаганьні, каб вярнуць прэфэрэнцыі для Беларусі?

Ведаеце, гледзячы які сэнс укладаць у гэтыя паняцьці. Калі гэта рабіць праз прымус ураду выканаць рэкамэндацыі МАП, а гэта значыць, у нейкай ступені дэмакратызаваць палітычную сыстэму краіны, то чаму б і не? Я можа адкрыю адну невялікую таямніцу, калі некалькі гадоў таму мы з прадстаўнікамі Міжнароднага Бюро працы распачыналі гэты працэс у адносінах прэфэрэнцый, дык мы мелі на ўвазе ня толькі праблемы прафсаюзнага руху у краіне, а і праблемы палітычнай сыстэмы краіны ўвогуле. І менавіта такім чынам былі сфармуляваныя рэкамэндацыі. Іншая справа, што гэтая тэма нашу апазыцыю ня вельмі кранае і цікавіць. Я лічу, больш па суб’ектыўных прычынах. Але я лічу, што насамрэч мы зараз маем які-ніякі інструмэнт для сур’ёзнага ўзьдзеяньня на палітычную сыстэму і існуючую ўладу у Беларусі. І маем яго разам з краінамі Эўразьвязу.

Ці вашая арганізацыя прадстаўленая ў Інтэнэце?

Так, прадстаўленая. Наш сайт www.bkdp.org

Какая зарплата у начальства профсоюзов, у вас лично?

Я лічу справай гонару тое, што мы дамагліся, каб зьбіраліся у арганізацыі складкі, каб нашая арганізацыя была празрыстая і каб я атрымліваў заробак ад сваіх працадаўцаў. Што датычыць памераў майго заробку, дык ён прыкладна адпавядае сярэдняму па краіне, можа, крыху болей.

(Вэб-рэдактар) Завяршаем нашую канфэрэнцыю. Вашае пажаданьне слухачам Свабоды і наведнікам нашага сайту.

Жадаю веры, надзеі, і ў нас абавязкова ўсё атрымаецца. Жыве Беларусь!





Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2013 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | www.bkdp.org
  220095, Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Якубова, 80-80, офис.2,
E-mail: bcdtu@mail.ru
Т.ф. +375 (17)2148905 (06)

 

SEO: CMS Status-X