>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   

Блоги (мнения)

    Падчас адзначэння 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны ўсплыла і такая малазнаёмая старонка нашай гісторыі як бежанства. А, між тым, бежанства закранула і паўплывала на лёсы многіх соцен тысяч беларусаў, перад усім з заходніх губерній Расійскай імперыі, у тым ліку і маёй сям’і. Мой бацька Ілля нарадзіўся 2 жніўня 1915 года, а літаральна праз тры месяцы пасля нараджэння разам са сваімі бацькамі і старэйшым трохгадовым братам быў вымушаны пакінуць родную вёску Ўнучкі, што пад Камянцом на Берасцейшчыне. Іх пасадзілі ў цягнік і накіравалі спачатку ў Арлоўскую, а потым – Уфімскую губернію.

    Падарожжа было доўгім і пакутлівым. Падчас яго захварэу́ i памёр мой дзед Аляксей і старэйшы брат бацькі. А бацьку, трохмесячнаму немаўляці, наканавана было выжыць. Прабылі яны з маткай, маёй бабуляй Ганнай ў бежанстве амаль 6 гадоў і вярнуліся дамоў ў 1921 годзе, вярнуліся ў другую краіну, у Польшчу. Вярнуліся ў дашчэнт зруйнаваныя вайной, паходамі бальшавікоў на Варшаву і бегствам назад родныя мясціны, дзе літаральна не засталося ні кала і двара. Вымушаны выжываць у галечы, голы, босы і галодны шасцігадовы хлопчык пайшоў пасвіць кароў і саграваў ногі ў тым, што нарабілі каровы. Але прысутнасці духа не губляў, хадзіў за статкам і спяваў песні. Гэтая яго прага да спеваў перадалася і мне, і падчас крытычных абставін жыцця лавіў сябе на тым, што ўголас пачынаю спяваць. Спявау́, калi сядзеу́ на Акрэсцiна, спявау́, калi кiравау́ся на з'езд Аграрнага прафсаюза, дзе у́лада высунула мне у́ альтэрнатыву мiнiстра сельскай гаспадаркi.

    Бабуля пражыла 91 год, амаль столькі ж было наканавана і бацьку. Ён прайшоў праз ўсе катаклізмы і цяжкасці, на якія было такім шчодрым бязлітаснае 20-е стагоддзе. Паспеў пабыць грамадзянінам чатырох краін – Расійскай імперыі, Польшчы, Савецкага Саюза, Рэспублікі Беларусь. Ваяваў, закончыў вайну пад Прагай. Нарадзіў і выгадаваў разам з маёй маці Праскоўяй васьмярых дзяцей, з якіх я быў самым малодшым. А падмурак характару, які дапамог бацьку перанесці ўсе жыццёвыя выпрабаванні, больш за сто гадоў таму паклала бежанства...

    Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП

 

 
  





  Имя
 
 
Пожалуйста, решите эту задачу Задача:     =  


 






   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2019 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  220095, Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Якубова, 80-80, офис.2,
E-mail:
Т.ф. +375 (17)2148905 (06)

  Rating All.BY

SEO: CMS Status-X