>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   

Блоги (мнения)

    Хто б мог падумаць, што напісаная ў 1968 годзе песня каталонцаў, якія змагаліся за незалежнасть свайго краю, песня, якая была падхоплена затым французамі падчас вядомых падзей напрыканцы 60-х, а потым польскай “Салідарнасцю” на мяжы 70-х і 80-х мінулага стагоддзя, прадоўжыць сваё     трыумфальнае шэсце і стане гімнам абуджанай Беларусі, якая прагне свабоды і хоча зрынуць абрыдлы рэжым Лукашэнкі.
“Разбуры турмы муры” мы спявалі кожны раз на з’ездах Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў разам з нашым знакамітым бардам Зміцерам Вайцюшкевічам і разам з нашымі замежнымі гасцямі, у тым ліку палякамі і французамі. “Давай разрушим эти стены» спявалі мы па – расейску ў Маскве падчас з’ездаў нашай братэрскай арганізацыі Канфедэрацыі працы Расіі разам з групай “Аркадий Коц”.Спявалі і маглі толькi марыць пра той час, калі загучыць ва ўсю моц гэты магутны заклік да свабоды і дэмакратыі ў нашай роднай Беларусі на вуліцах і пляцоўках вялікіх і малых гарадоў.
    Дзякуй вам, нашы родныя дзяўчаты – Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава, Вераніка Цэпкала! Напэўна, вы яшчэ і самі да канца не ўсвядомілі тое, што робіце, як прыгожа, як могуць толькі беларускія жанчыны, ажыццяўляеце нашу рэвалюцыю годнасцi, пераўтвараеце Беларусь, робiце яе, лепш і не скажаш, “краінай для жыцця”. Ад свайго імя, ад імя тысяч сябраў незалежных прафсаюзаў Беларусі хачу пакланіцца вам нізка і падзякаваць за ажыццяўленне той мары, з якой мы жылі і змагаліся многія гады.
    Хачу запэўніць вас, Святлана, што я, як і абсалютная большасць маіх калег па незалежнаму прафсаюзнаму руху, лічым для сябе гонарам падтрымаць вас ў гэтай высокароднай справе. Вы можаце разлічваць на нас, на многіх прадстаўнікоў салігорскіх шахцёраў і будаўнікоў, гарадзенскіх і полацкіх хімікаў, наваполацкіх і мазырскіх нафтаперапрацоўшчыкаў, новалукомльскіх энергетыкаў, бабруйскіх трактарабудаўнікоў і шыннікаў.
Вы можаце разлічваць таксама на рабочых з самых розных прадпрыемстваў нашай краіны. Гэта няпраўда, што пралетарыята на Беларусі ўжо не стала, што яго голасу больш ніхто не пачуе. Беларускі рэжым прыклаў немалыя намаганні, каб пераўтварыць рабочых ў маўклівы і паслухмяны статак, у рабоў, пазбавіўшы абсалютнай большасці правоў. Але канчаткой сваёй мэты так і не дасягнуў, аб чым сведчыць зараз працэс выхаду з дзяржаўных лукашэнкаўскіх прафсаюзаў многіх соцен чалавек, які набывае дынаміку.
   Таму, запэўніваю вас, чуткі пра нямогласць беларускага пралетарыяту аказаліся празмерна перабольшанымі. Рабочыя краіны сваё важкае слова яшчэ прамовяць, каб здабыць свабоду для сабе і для краіны, пазбавіцца ўласных ланцугоў кароткатэрміновых кантрактаў. Таму ў агульным нашым хоры сола тых, хто на сустрэчах з вамі, Святлана, спявае “разбуры турмы муры” з кожным разам, з кожным горадам будзе набываць моц голас працоўнай Беларусі.
   Разам мы пераможам!

    Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП


 
 
 

 
  





  Имя
 
 
Пожалуйста, решите эту задачу Задача:     =  


 






   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2019 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  220095, Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Якубова, 80-80, офис.2,
E-mail:
Т.ф. +375 (17)2148905 (06)

  Rating All.BY

SEO: CMS Status-X