>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   

Блоги (мнения)

  У суботу дзесьці а трэцяй накіраваўся да амбсады Францыі, па шляху зайшоў у краму на Нямізе купіць кветкі. Дзяўчаты - прадаўцы адразу здагадаліся, навошта кветкі і распавялі пра тое, што ўжо запамятавалі, калі апошні раз быў такі попыт на іх. Сапраўды, да французскай амбасады, нягледзячы на безупынны дождж, з розных напрамкаў адзін за другім падыходзілі людзі, каб праявіць чалавечую салідарнасць з Францыяй і французамі падчас напаткаўшай іх трагедыі - атакі тэрарыстаў, якая прывяла да гібелі многіх дзесяткаў ні ў чым не павінных людзей.
  Верагодна, многія сення задаюцца пытаннем - чаму менавіта Францыя і французы сталі аб'ектам атакі тэрарыстаў. Як мне падаецца, зусім не выпадкова і не абавязкова таму, што ў Францыі пражывае значная колькасць мусульман. Галоўнай прычынай, цалкам верагодна, стала тое, што менавіта Францыі належыць лідэрства ў зацвярджэнні дэмакратычных і чалавечых каштоўнасцей.
  Шырока вядомы і звыклы для нас сення лозунг "свабода", "роўнасць", "братэрства" пачаў свае свае трыумфальнае шэсце па свету напрыканцы XVIII-га стагоддзя менавіта адсюль. І з той пары Францыя і французскі народ ні разу не далі нагоды ўсумніцца, што гатовы ахвяраваць многім дзеля таго, каб мары аб вялікіх ідэалах фрранцузскай рэвалюцыі, якія сталі ідэаламі ўсяго чалавецтва, сталі рэчаіснасцю.
  Ці не гэта з'явілася самым моцным раздражняльнікам для тэрарыстаў з ІД, якія імкнуцца вярнуць свет у змрок і цемрашальства сярэднявечча і спрабуюць нанесці ўдар ў самае сэрца дэмакратыі і свабоды, туды, дзе яны зарадзіліся ў сучасным выглядзе? Цяжка загадваць, што будзе надалей, але для мяне самым моцным уражаннем ад убачанага быў той момант, калі французы - аматары футболу, пакідаючы стадыен "Стад дэ Франс", спявалі "Марсэльезу". Здаецца, рана хаваць Францыю, гэтая вялікая краіна і вялікі народ яшчэ здольныя годна адказаць на суровыя выклікі і выпрабаванні, у тым ліку з боку сучасных вар'ятаў. Мы молімся за вас, французы...
 
   Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП
 
 
 
 


 
  





  Имя
 
 
Пожалуйста, решите эту задачу Задача:     =  


 






   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X