>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   

Блоги (мнения)

   На вялікі жаль, не змог развітацца з Нілам Сымонавічам Гілевічам, сказаць апошняе "бывай" чалавеку, да якога ставіўся з выключнай павагай, магутнаму волату зямлі беларускай, яе гонару і сумленню. З нагоды гэтага моцна шкадую.
   На дзень пахавання Ніла Сымонавіча якраз выпала браць удзел у міжнароднай канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургскім гуманітарным універсітэце. Тэма канферэнцыі - сацыяльна-працоўныя канфлікты ў Расіі і ў свеце. Можаце ўявіць, як былі шакаваныя прадстаўнікі расійскіх прафсаюзаў, выкладчыкі, студэнты ўніверсітэта, эксперты, дэпутаты, калі ў сваім выступе распавеў ім пра беларускую рэчаіснасць у сферы сацыяльна-працоўных адносінаў. Нават на фоне сенняшняй расійскай практыкі, дзе, як вядома, хапае ўсякага, прысутных моцна ўразіла тое, як на Беларусі праз сістэму кароткатэрміновых кантрактаў, дэкрэтаў і ўказаў укаранена прымусовая праца і ўсталявана, па сутнасці, сучаснае рабства.
   Апафеозам праяўлення эмоцый, канешне, з'явіўся агучаны дэкрэт прэзідэнта аб барацьбе з дармаедствам. Падчас зацікаўленай дыскусіі нечакана высветлілася, што на адным з паседжанняў Парламентскай Асамблеі Саюзнай дзяржавы, якая стала працуе ў Піцеры, адзін з дэпутатаў беларускага Нацыянальнаго сходу з мэтай гарманізацыі заканадаўства Расіі і Беларусі ўносіў прапанову прыняць такі ж дэкрэт расійскай Дзярждуме. Прапанова была ветліва адхілена, і хочацца спадзявацца, што не пакуль.
   Такім чынам, яшчэ раз давялося пераканацца, што Беларусь - гэта лабараторыя дзікунства і цемрашальства, і многае з апрабіраванага ў нас у палітычнай і сацыяльна-эканамічнай мадэлі кіравання мэтанакіравана экспартуецца на постсавецкую прастору, найперш - у Расію. І смешна сення чуць пра нейкі дрэйф, які беларускі рэжым гатовы здзейсніць у бок Еўропы, ў бок цывілізаванага свету. За ўсе больш чым 20 гадоў свайго існавання ен няўхільна ажыццяўляў дрэйф толькі ў адным напрамку - пазбаўлення грамадзян краіны ўсіх без выключэння правоў. І палітычных, і працоўных...

   Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП

 
 
 


 
  





  Имя
 
 
Пожалуйста, решите эту задачу Задача:     =  


 






   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X