Всё о личных финансах и инвестициях

:


https://bkdp.org/program/1/2/75/gkchp-na-karla-marksa-38/

Версия для печати / Оригинальная версия





Блоги (мнения)

   Можа, цікава будзе каму-небудзь пачуць, а што адбывалася 25 год таму, падчас ГКЧП, у будынку на Карла Маркса, 38, дзе размяшчаўся тады ЦК КПБ, у якім на пасадзе загадчыка аддзела аграрнай палітыкі працаваў і я. Як і належыць цытадэлі беларускага кансерватызму, у яе калідорах панавала непрыхаваная радасць, нават даводзілася чуць крыкі "ура, нарэшце..." Абсалютная большасць вітала дзеянні путчыстаў, і я, мабыць, быў ці не адзіным, хто адкрыта прамаўляў свае адмоўнае стаўленне да іх і называў авантурыстамі і злачынцамі. Пазней памочнік першага сакратара ЦК Славамір Антановіч нават успомніў мае паводзіны падчас путчу ў сваей кнізе "У жніўні 1991-га", дзе ен выказаўся такім чынам, што прычынамі калапсу КПСС сталі, у тым ліку, прыстасаванцы і здраднікі кшталту Ярашука.
   Сітуацыя тады развівалася імкліва, і ужо праз пару дзен ад гэтай эйфарыі ў сценах партыйнага штабу не засталося і следу - путч у Маскве пачаў захлінацца. 22-га жніўня, у пятніцу, адбылося паседжанне Бюро ЦК КПБ. І, цяжка сабе ўявіць большую адарванасць тагачаснага партыйна - савецкага кіраўніцтва Беларусі ад рэальнасці, - на ім разглядалася планавае пытанне аб развіцці культуры, і ні слова не было прамоўлена пра падзеі ў Маскве. Адзінае, што напрыканцы прабурчаў першы сакратар ЦК Анатоль Малафееў было тое, што ен не збіраецца, па прыкладу Назарбаева, выходзіць з Палітбюро ЦК КПСС, паколькі там павінны заставацца людзі з цвярозым мысленнем. У выключна дурным настроі я вярнуўся з паседжання Бюро і ўключыў тэлевізар. Там ішла трансляцыя паседжання Вярхоўнага Савета РСФСР, на якім Ельцын патрабаваў ад Гарбачова, які вярнуўся з Фаросу, падпісання Указу аб забароне дзейнасці КПСС. З пачуццем наступіўшай палегкі ад таго, што гэты маразм, нарэшце, заканчваецца, я сабраў апарат і прамовіў: "Збірайце, калегі, рэчы, бо ў панядзелак наўрад ці мы сюды трапім".
   Так яно і здарылася. На наступны дзень, у суботу, на паседжанні Вярхоўнага Савета БССР Анатоль Малафееў з трыбуны заявіў, што ен выходзіць з Палітбюро. Гэта не аберагло яго, аднак, ад таго, што з трыбуны сагналі - спадар Малафееў спазніўся не на адзін дзень, спазніўся на вечнасць. У панядзелак, 25 жніўня, у будынак былі дапушчаны толькі сакратары і загадчыкі аддзелаў ЦК. Малафееў нас сабраў, але не паспеў нічога істотнага распавесці, як у залу ўвайшлі трое з нарукаўнымі павязкамі на чале з намеснікам старшыні Мінскага гарсавета Анатолем Гурыновічам. Гэта настолькі было падобна на знакаміты прыход рэвалюцыйных матросаў у залу паседжання Часовага Ўраду ў Зімнім Палацы ў кастрычніку 1917 года, што я міжволі рассмяяўся. Стала зразумела, што закончылася адна эпоха і пачынаецца другая...
  
   Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП

 
 

 
  





  Имя
 
 
Пожалуйста, решите эту задачу Задача:     =  


 








Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

 

CMS Status-X