>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   

Блоги (мнения)

   Тое, што адбываецца з Белсатам, нельга разглядаць асобна ад падзей, якія сення маюць месца ў грамадска-палітычным жыцці Польшчы. Прыходзіцца канстатаваць, што кіроўная партыя «Права і справядліваць» (ПіС) ўсе больш набывае рысы аўтарытарызму, спрабуе прымаць законы, якія звужаюць прастору свабоды і дэмакратыі, замахваюцца на правы чалавека. На гэтым фоне не выпадае здзіўляцца метамарфозе перамены польскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.
   Агульнавядома, што крайнасці зыходзяцца, і правы радыкалізм, кансерватызм ПіС парадаксальна знайшоў агульную глебу з радыкальнай лявацкай ідэалогіяй беларускіх уладаў. Таму што і ў адным, і другім выпадку размова ідзе аб дамінаванні інтарэсаў дзяржавы перад інтарэсамі, правамі грамадзяніна. Татальным і брутальным – на Беларусі, больш мяккім, лайт-варыянце – у Польшчы. Таму кіроўны рэжым нашай краіны ўжо не падаецца для польскіх уладаў адыезным, а прэзідэнт Лукашэнка ператварыўся з жорсткага дыктатара ў такога сабе рахманага, «цеплага» чалавека. Цалкам лагічным выглядае ў такой сітуацыі і крок па згартанню дзейнасці Белсату.
   Парадокс таксама палягае ў тым, што ідэалогія ПіС ад пачатку выцякае з ідэалогіі знакамітага прафсаюза «Салідарнасць», а лідэры ПіС – былыя актыўныя дзеячы «Салідарнасці». То бок выходзіць, што сенняшнія ПіСаўцы змагаюцца супраць тых каштоўнасцяў свабоды і дэмакратыі, якія самі ж заваеўвалі для палякаў часта цаной свайго жыцця больш за 30 гадоў таму.
   Выпадкова ці не, але ўсе апошнія гады мы вымушаны канстатаваць і перамены ў стратэгіі самога прафсаюза «Салідарнасць». У БКДП не было больш блізкага за яго ідэалагічнага партнера. Менавіта з гэтай нагоды сваю першую дамову аб супрацоўніцтве мы падпісалі ў 2007-м годзе з "Салідарнасцю". Тагачаснае кіраўніцтва прафсаюза разумела сваю важную місію падтрымкі арганізацый, якія змагаюцца, як калісьці сусвет падтымліваў самую «Салідарнасць». Сенняшняе кіраўніцта прафсаюза фактычна выключыла са сваей стратэгіі міжнародныя сувязі, у тым ліку і сувязі з БКДП. Іронія лесу палягае ў тым, што ў нас сення значна больш цесныя стасункі з OPZZ, прафцэнтрам, які ствараўся ўрадам Ярузельскага ў 1984 годзе як процівага «Салідарнасці», якая тады была фактычна ў падполлі, чым з самой «Салідарнасцю».
   …У жніўні 2005 года мне давялося браць ўдзел і выступаць на юбілейным з'ездзе «Салідарнасці». Гэта была незабыўная падзея. Я выступаў адразу пасля Леха Валенсы. Уявіце сабе малюнак – разам з першым словам (я прамаўляў па - польску) падняліся як адзін усе 6 тысяч чалавек, якія знаходзіліся ў Палацы спорту ў Гданьску, і падчас ўсей прамовы скандзіравалі «Беларусь, вольная Беларусь!». У залі, акрамя дэлегатаў, знаходзілася ўся палітычная эліта краіны, у тым ліку – і браты Качыньскія. І, здавалася, няма той сілы, якая магла б змяніць стаўленне палякаў, якія ў пакутах здабылі свабоду, да беларусаў, якія за яе змагаюцца.
   Прайшло 11 гадоў, і іх аказалася дастаткова, каб верх у нашых суседзяў у дачыненні да Беларусі ўзяў палітычны прагматызм. Калі мець на ўвазе, што знешняя палітыка есць працяг унутранай, то, здаецца, што не выпадкова. Не ведаю, чым гэта скончыцца. Можа, сенняшняя палітычная апазіцыя ў Польшчы, партыя «Грамадзянская платформа», якая падаецца значна больш адэкватнай, чым улада, у стане прадухіліць пагрозу спаўзання да аўтарытарызму, якая зыходзіць ад ПіС? А калі не, ці не станем мы сведкамі з'яўлення яшчэ аднаго феномену кшталту «Салідарнасці», місія якой будзе палягаць у зберажанні заваеў першай «Салідарнасці» - каштоўнасцяў дэмакратыі і свабоды? І не толькі для палякаў, а для ўсіх, хто церпіць ад тыраніі, у тым ліку – і для беларусаў…

   Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП
 
 

 
  





  Имя
 
 
Пожалуйста, решите эту задачу Задача:     =  


 






   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X