>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   

Блоги (мнения)

     Сумная навіна напаткала нас сёння. Пайшоў з жыцця Віктар Іванавіч Крывой, былы дырэктар юрыдычнага дэпартаменту беларускага парламенту. Віктар Іванавіч з’яўляўся прафесіяналам вышэйшай пробы. Дастаткова сказаць, што гэта быў адзіны доктар юрыдычных навук па працоўнаму праву ў нашай краіне. Ён спрычыніўся да падрыхтоўкі цэлага шэрагу законаў, якія леглі ў аснову працоўнага заканадаўства Беларусі ад пачатку набыцця ёю незалежнасці. Ужо гэтага было б дастаткова, каб грунтоўна ўвайсці ў яе гісторыю. Але мы будзем памятаць Віктара Іванавіча не толькі як непараўнальнага прафесіянала, а перад усім – як грамадзяніна з вялікай літары. Як сумленны і шчыры чалавек, ён не мог мірыцца з дэградацыяй працоўнага заканадаўства ў краіне і дэградацыяй асоб, якія ўвасаблялі сабой гэты працэс, зрабіўшы выбар на карысць каньюнктуры.
    Менавіта на гэтай глебе мы з ім блізка зышліся падчас пагрозы перанясення дэкрэту №29 аб кароткатэрміновых кантрактах і дэкрэту №5 аб празмерных пакараннях працоўных у Працоўны кодэкс. І ў тым, што цэлыя тры гады ўлада не рашалася зрабіць гэты крок, тое, што ў канчатковы варыянт закона не трапілі найбольш драконаўскія захады, безумоўна, вялікая роля належыць нашым сумесным намаганням і асабіста прынцыповай пазіцыі Віктара Іванавіча. Ён не цырымоніўся ў выразах падчас кантактаў з чыноўнікамi Мінпрацы і дэпутатамі ПП НС, якія бралі на сябе ганебную ініцыятыву прасоўваць скандальны закон, і даваў ім у вочы бязлітасныя характэрыстыкі як людзям, якія дзеля асабістых інтарэсаў гандлююць сумленнем і ставяць пад пагрозу таталітарызму сферу працоўных адносін краіны і будучыню нашых дяцей і ўнукаў. Падчас гэтай эпапеі барацьбы за захаванне правоў працоўных мы сталі блізкімі сябрамі з Віктарам Іванавічам, і таму такім болем адгукнулася ў сэрцы горкая навіна, што ён зышоў з жыцця.
    Развітваючыся сёння з сапраўдным чалавекам і грамадзянінам Беларусі, хочацца сказаць толькі адно: лепшай памяццю для Віктара Іванавіча Крывога стане, калі аднойчы мы зробім тое, за што ён так аддана змагаўся – узновім законнасць для працоўных, вернем ім іх правы. Каб ніколі і ніхто больш не меў спакусу рабіць з беларускіх рабочых прыгонных, рабоў. Спі спакойна, дарагі сябар! Хай будзе пухам табе родная беларуская зямелька!
 
     Аляксандр Ярашук, старшыня БКДП
 

 
  





  Имя
 
 
Пожалуйста, решите эту задачу Задача:     =  


 






   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2019 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  220095, Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Якубова, 80-80, офис.2,
E-mail:
Т.ф. +375 (17)2148905 (06)

  Rating All.BY

SEO: CMS Status-X