>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   

Блоги (мнения)

     Рэакцыя беларускага грамадства на перамогі спартоўцаў на алімпіядзе, канешне, гэта неасэнсаваная спроба пераадолення своеасаблівага комплексу непаўнавартасці, спроба самазацвярджэння, які ўласцівы краінам з нядаўна атрыманай незалежнасцю. І ў гэтым не было б нічога дрэннага, калі б не адно "але".
     Пры ўсей эмацыйнасці ацэнак спартовых перамог, неабходна цвярозай галавой ставіцца да сапраўднага месца спорту высокіх дасягненняў. Не варта ўскладаць на яго тыя надзеі, які ен не можа апраўдаць. Больш за тое, непатрэбна наогул спорт вялікіх дасягненняў рабіць прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. Цівілізаваныя дэмакратычныя краіны з непараўнальным з намі ўзроўнем развіцця і ўзроўнем жыцця даўно ўжо далі адказы на пытанні аб ролі і месцы спорту ў дзяржаве.
     У гэтых краінах сапраўдным прыярытэтам з'яўляецца забяспячэнне здароўя нацыі праз даступнасць заняткамі фізкультурай і масавым спортам. І менавіта развіцце масавага спорту і фізкультуры з'яўляецца звычайна ў цывілізаваных дэмакратычных краінах аб'ектам дзяржаўнай палітыкі і атрымлівае фінансаванне з крыніц дзяржбюджэту.
     Спорт высокіх дасягненняў ў дэмакратычных краінах , як правіла, не з'яўляецца прыярытэтам у дзяржаўнай палітыцы і не атрымоўвае падтрымкі з дзяржбюджэту. Гэтым у бальшыні выпадкаў займаецца сам спартовец і прыватныя фонды. Напэўна, не адкрыю Амерыку, калі распавяду пра тое, што, калі б Злучаныя Штаты зрабілі вялікі спорт прыярытам сваей палітыкі, то пры яе эканамічных магчымасцях там бы апынуліся ўсе найлепшыя трэнеры і найноўшыя тэхналогіі, у тым ліку і ў фармакалогіі. І туды скіравалася б абсалютная большасць медалеў з алімпіяд і чэмпіянатаў свету.
    Але там, як і ў Германіі, Вялікабрытаніі, іншых развітых краінах разважаюць прагматычна - перад ўсім адбудаванне здароўя нацыі, а не адбудаванне фасаду, імітацыі яго, як адбываецца ў нас. Больш за тое, у дэмакратычных краінах вялікі спорт не можа быць аб'ектам дзяржаўнай палітыкі з той простае прычыны, што існуе усведамленне адказнасці дзяржавы за здароўе спартоўца і недапушчальнасць падштурхоўвання яго да фантастычных перагрузак дзеля алімпійскага медаля. Дадамо – і спакушэння на допінг, што робіць спартоўца часцяком калекам.
   Узвядзенне вялікага спорту ў ранг дзяржаўнай палітыкі ўласціва перад усім недэмакратычным, таталітарным рэжымам. Іх творцы мяркуюць, што гэтым самым яны робяць сябе больш прыцягальнымі. Дзеля такой ідэі-фікс яны марнуюць агромністыя сродкі, робячы пры гэтым закладнікамі, а то і ахвяравамі сваіх палітычных амбіцый спартоўцаў. Калі дзяржава аб'яўляе сваім прыярытэтам алімпійскія медалі, то, будзьце ўпэнены, яе чыноўнікі хутчэй будуць падштурхоўваць спартоўцаў да ўжывання допінгу, чым змагацца з ім.
   Гісторыя пацвярджае, што  не зрабілі чэмпіены больш прывабнымі ні ГДР, ні Кубу, ні Савецкі Саюз. Не вырашаць яны гэтую задачу і для творцаў беларускага рэжыму. Нават сотні домрачавых не ў стане адбяліць пачварную і агідную сутнасць палітычнай сістэмы, адсутнасць дэмакратыі, пераслед іншамыслення ў краіне. Наадварот, сваімі дасягненнямі яны прыцягваюць ўвагу да Беларусі як да краіны, у якой зневажальна, груба і цынічна ставяцца як да самога чалавека, так і да яго правоў…

   Старшыня БКДП
   Аляксандр Ярашук
 
 
 


 
  





  Имя
 
 
Пожалуйста, решите эту задачу Задача:     =  


 






   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X