>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


«ГРАНІТ»: ЗВАЛЬНЯЮЦЬ ЯШЧЭ АДНАГО АКТЫВІСТА НЕЗАЛЕЖНАГА ПРАФСАЮЗУ



Намесьніку кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Мікалаю Карышаву паведамілі ў аддзеле кадраў, што зь ім не падаўжаюць кантракт паведамляе Радыё Свабода.


Мікалай Карышаў працуе на «Граніце» ў чыгуначным цэху пагрузкі. Кантракт у яго сканчаецца 4 траўня. Ён перакананы, што звальняюць яго з-за прыналежнасьці да прафсаюзу:

Намеснік старшыні ПА БНП РУП "Граніт" Мікалай Карышаў

«Мне паведамілі, што кантракт не падаўжаюць з-за дысцыплінарных спагнаньняў. Фактычна за месяц я атрымаў аж тры спагнаньні. За сем гадоў не было ніводнага спагнаньня, а тут адразу тры за месяц. Калі мне выпісвалі гэтыя спагнаньні, то я казаў начальніку, што гэта наўмысна робіцца, каб падвесьці пад звальненьне. А ён сядзіць, усьміхаецца і нармальна гэта…», — кажа Карышаў.

Мікалай Карышаў адзначае, што яму нават не прадставілі копіі папер аб дысцыплінарных спагнаньнях. З запытам ён зьвяртаўся да адміністрацыі.

«Аднак мне паведамілі, што іх выдадуць мне толькі паводле рашэньня суду. Зразумела, што я буду падаваць у суд. Буду пісаць і ў пракуратуру, што ў адносінах да мяне прымяняюць дыскрымінацыю паводле прыналежнасьці да прафсаюзу», — кажа Карышаў.

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч, таксама нядаўна звольнены з прадпрыемства, кажа, што прафсаюз будзе бараніць свайго сябра: «Крыўдзіць Мікалая мы не дазволім. І наша пярвічная арганізацыя, і Беларускі незалежны прафсаюз, і Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў стануць на яго абарону. У нас ёсьць база доказаў аб фальсыфікацыях гэтых дысцыплінарных спагнаньняў. Таму ў судзе мы будзем бараніць яго правы.»

Спадар Стахаевіч кажа, што падобная справа рыхтуецца супраць яшчэ аднаго сябра незалежнага прафсаюзу — Генадзя Паўлоўскага: «І на яго зараз фальсыфікуюць дакумэнты аб дысцыплінарным спагнаньні. Яго сёньня выклікалі, і, як я разумею, спрабуюць падвесьці пад прагул. Хаця ён адсутнічаў па позьве ў Лунінцы, з чым начальства было азнаёмлена. У позьве было пазначана, што ён там знаходзіўся з 10-й да 16-й гадзіны. Тым не меней, супраць яго фабрыкуюць дакумэнты.»

Пры канцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах (Берасьцейская вобласьць) напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Такім чынам яны выказалі пратэст супраць памеру заробкаў, пагардлівага стаўленьня з боку адміністрацыі і бязьдзеяньня афіцыйнага прафсаюзу.

Рабочыя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу пачалі адзначаць ціск з боку адміністрацыі.




14.03.2012




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X