>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


ЯРАШУК: УЛАДА МОЦНА РЫЗЫКУЕ, ЗАБАРАНЯЮЧЫ ЎСЁ, ШТО МОЖНА



Святкаванне Першага мая ў Беларусі адбылося толькі па афіцыйным сцэнарам. Улады не дазволілі ні аднаго мітынгу дэмакратычным прафсаюзам і партыям. Па меркаванню старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, гэта сведчыць аб тупіку, у якім улады апынуліся, паведамляе www.racyja.com.



Эканамічны крызіс прымушае ісці на непапулярныя меры, а гэта выклікае рост незадаволенасці. На якую ўлады адказваюць закручваннем гаек. Але гэта можа прывесці да назапашвання энергіі незадаволенасці і раптоўнага яе выкіду ў самым нечаканым месцы. Гэта ілюструе сітуацыя на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах.

Пра сённяшнюю сітуацыю Аляксандр Ярашук разважаў у гутарцы з карэспандэнтам Радыё Рацыя Генадзем Барбарычам.

РР: Улады перад святамі зрабілі «падарунак» беларускаму народу, падвысіўшы кошты на малако, на хлеб, нават гарэлку. Чым Вы тлумачыце гэта? Грошай няма?

Аляксандр Ярашук: Абсалютна неабходна было вырашаць такія пытанні. Таму што і сёння мы бачым неадэкватнасць эканамічнай палітыкі. Уласна кажучы, краіна жыве не па сродках. Усё тое, што адбылося апошнім часам і ў мінулым годзе, напэўна, і прымушае весці больш менш адэкватную эканамічную палітыку. Менавіта гэтым і тлумачыцца тое, што вымушаная былі, нават, можа палітычна і ідэалагічна не зусім правільна, перад святам пайсці на такі непапулярны крок. Але ж адразу былі падвышаныя пенсіі на 18,2 % і было абвешчана, што падвышаецца і стаўка першага разраду. У канчатковым выпадку, размова ідзе пра тое, што адбываецца адно і адбываецца другое, і папулярнае, і не папулярнае ідзе разам.

РР: Адпаведна з гэтым, якія настроі зараз у працоўных калектывах і ўвогуле ў народзе? Ці можна іх назваць святочнымі?

Аляксандр Ярашук: Мне падаецца, што гэтае свята ўжо ў значнай ступені, у масавай свядомасці людзей, даўно ўжо не з’яўляецца ідэалагічным. Можа яшчэ па інэрцыі нехта ўкладае у яго нейкі сэнс А людзі ставяцца да яго досыць прагматычна. Тое, што ўлада здолела ўсё ж такі справіцца ў большасці з эканамічнай сітуацыяй, з сацыяльна-эканамічнымі наступствамі крызісу, які, дарэчы, яшчэ і не скончыўся, гэта так. Але тое, што сярэднестатыстычны працаўнік краіны адчувае незадаволенасць, можа, інтуітыўна ён адчувае, што ўлада ўсё ж такі не здолела годна адказаць на выклікі часу, на выклікі мінулага года. Гэта таксама я магу канстатаваць, больш-менш уяўляючы пра рэальныя самаадчуванні працоўных. Нікуды праблемы, якія былі выкліканы мінулагоднім крызісам, не падзеліся. Яны проста адсунутыя па часе і так ці інакш рэальна ўплываюць на сітуацыю ў краіне.

РР: Мабыць, улады гэта таксама адчуваюць, таму што перад Першым мая не быў дазволены ні адзін мітынг незалежных прафсаюзаў, партыі “Справядлівы свет” ні ў Мінску, ні ў рэгіёнах. Дазволены толькі афіцыйныя мерапрыемствы.

Аляксандр Ярашук: Менавіта выключна гэтыя абставіны і выклікалі адсутнасць дазволаў. Таму што на працягу апошніх гадоў гэты першы выпадак, калі забаранілі мерапрыемствы ўсім арганізацыям - і Беларускаму кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, і яго суб’ектам. Мы замаўлялі вялікую акцыю, мітынг у Мікашэвічах. Чаму Мікашэвічы – агульнавядома. Таму што зараз для нас гэта своеасаблівы момант ісціны, прыярытэт нумар адзін. І мы там замаўлялі акцыю, мітынг да 1000 чалавек. Хацелі прыцягнуць туды ўсіх без выключэння сяброў нашых прафсаюзаў, прадстаўнікоў нашых суполак. Нам не дазволілі. Не дазволілі нам, не дазволілі левым партыям у Мінску. І самы апошні сігнал, які я атрымаў ад кіраўнікоў незалежнага прафсаюзу гарнякоў у Салігорску – упершыню за ўвесь час адмовілі ў святкаванні, у маёўцы, незалежнаму прафсаюзу гарнякоў. І гэта досыць яскрава сведчыць пра тое, што адбываецца ў краіне, і чаго насамрэч баіцца ўлада. Улада беларуская, якая ўвесь час дэкларавала, што яна выступае ад імя працоўных і ў імя працоўных, яна больш за ўсё і баіцца ўласных працоўных. І гэта з майго пункту гледжання, асноўны трэнд, тэндэнцыя сітуацыі, якая сёння склалася. І менавіта гэты трэнд і будзе вызначаць развіццё падзей ў бліжэйшы час. Зыходзячы з таго, што ўлада насамрэч не ўпэўнена, што яна можа адэкватна рэагаваць на сітуацыю, якая сёння склалася ў працоўных калектывах.

РР: І як будуць, па вашаму, развівацца падзеі ў бліжэйшы час?

Аляксандр Ярашук: Я не хацеў бы казаць, што будуць нейкія масавыя выступы. Няма падставаў для такіх прагнозаў. Я зыходжу з таго, што сітуацыю будзе заганяць у кут сама ўлада. Перакрыўшы ўсе камунікацыі, усе сацыяльныя ліфты, перакрыўшы ўсе “клапаны”, якія рэгулююць сацыяльную напружанасць, поўнасцю даверыўшыся Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якую яна яшчэ амаль 10 гадоў назад адваявала ў рабочых у якасці трафею, не даючы магчымасці рэгуляваць сацыяльную напружанасць, яна вельмі моцна рызыкуе і можа справакаваць тое, што ў тым ці іншым месцы могуць адбывацца сацыяльныя катаклізмы і сацыяльныя выбухі З майго пункту гледжання, улада знаходзіцца паміж выбарам – ці то дазваляць нармальныя камунікацыі, у тым ліку функцыяніраванне незалежных прафсаюзаў, рабочага руху – але гэта вядзе да аслаблення манаполіі самой улады. Ці не дазваляць, перакрываць усе камунікацыі - і тым самым ставіць сябе пад сур’езную рызыку магчымых наступстваў.

РР: Вы нагадалі аб прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах. Як складаецца сітуацыя вакол звольненых працоўных?

Аляксандр Ярашук: Назва “Граніт”, насамрэч, поўнасцю адпавядае сутнасці таго, што там адбываецца. Яшчэ напрыканцы мінулага года рабочыя “Граніту” масава выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу. Асэнсоўваючы арганізацыю ФПБ з таталітарнай сістэмай, якая адбудоўваецца ў краіне, яны стварылі суполку незалежнага прафсаюзу. І з таго часу няспынна вядуцца рэпрэсіі, пераслед сяброў незалежнага прафсаюзу, лідараў, расправа над імі. У тым ліку адбылося звальненне кіраўніка незалежнага прафсаюзу Алега Стахаевіча. Мы ведаем, што зараз там знаходзяцца дзясяткі прадстаўнікоў КДБ, якім пастаўлена задача любым чынам расправіцца з арганізацыяй, прымусіць людзей, якія збеглі, вобразна кажучы, на свабоду, вярнуцца ў лона ФПБ. І ў іх нічога не атрымоўваецца. Можна казаць пра велізарную маральную перамогу, якая адбылася тут, на поўдні краіны, на Палессі, якую здабылі простыя працоўныя, рабочыя, у большасці кіроўцы БЕЛАЗаў, над рэжымам. У дадзеным выпадку ён увасабляецца ў прадстаўніках мясцовай “вертыкалі”, адміністрацыі прадпрыемства, якая мае выключна негатыўны аўтарытэт там, на месцы. І гэтак жа выключна высокі аўтарытэт маюць вось гэтыя маладыя хлапцы, якія стварылі незалежны прафсаюз.

Па словах Аляксандра Ярашука, зараз Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў усе свае намаганні кладзе на тое, каб на “Граніце” захавалася суполка незалежнага прафсаюзу. “Мы з ім звязваем не толькі лёс незалежнага прафсаюзнага руху, але і ўвогуле перспектывы дэмакратычных пераменаў у краіне”, – падкрэсліў Аляксандр Ярашук.




02.05.2012




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X