>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


НА «ГРАНІЦЕ» ІСТОТНА ЗЬМЕНШЫЛІ ЗАРОБКІ



На мікашэвіцкім прадпрыемстве «Граніт» значна зьменшыліся заробкі, паведамляюць рабочыя. Радыё Свабода


Начальства пакуль сытуацыю не тлумачыць, але рабочыя і не пратэстуюць. Актывісты незалежнага прафсаюзу мяркуюць, што на такі крок кіраўніцтва прадпрыемства ідзе, здушыўшы пратэст рабочых.

Пра тое, што на «Граніце» сталі меншымі заробкі, паведаміў «Свабодзе» экскаватаршчык Леанід Дубаносаў: «Заробкі ўпалі на паўтары-два мільёна ў экскаватаршчыкаў. У кіроўцаў „БелАЗаў“ яшчэ больш упалі — да трох мільёнаў. Больш за ўсіх атрымлівалі „белазісты“, вось у іх больш і ўпала».

У чэрвені заробак на «Граніце» быў падняты ў два разы, і кіроўцы самазвалаў сталі зарабляць 8 і больш мільёнаў рублёў. Спадар Дубаносаў мяркуе, што цяпер заробкі пачалі зьмяншаць, зьбіўшы хвалю пратэсту рабочых:

«Тады паднялі заробак, каб стыхію гэтую зьбіць... Усё гэта на два-тры месяцы. Так яно і атрымалася. Ужо бачаць, што людзей мала засталося ў незалежным прафсаюзе...»

Леанід Дубаносаў кажа, што начальства пакуль не камэнтуе, з чым зьвязана паніжэньне заробкаў. А рабочыя пакуль пратэсту не выказваюць, тлумачыць экскаватаршчык.

Працаўніца іншага мікашэвіцкага прадпрыемства — заводу жалезабэтонных вырабаў — распавяла, што заробкі паменшалі і ў іх: «Зараз выдаў нам да Дня будаўніка 600 тысяч прэміі, і заробак застаўся такі ж. Але калі адняць гэтую прэмію — то заробак нашмат меншы...»

Спадарыня кажа, што, тым ня меней, пратэставаць людзі не зьбіраюцца: «Вельмі людзі баяцца, таму што ёсьць шмат жанчын, якія самі жывуць, без мужоў. І гэта адзіны іхні даход. І сядзяць, маўчаць, нічога зрабіць ня могуць, таму што зь імі не працягнуць кантракт...»

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч кажа, што каб дабівацца лепшага заробку, працоўным ня трэба маўчаць:

— Мы стварылі незалежны прафсаюз для сыстэмнага вырашэньня праблемаў, зьвязаных з чалавекам працы, а не для аднаразовай успышкі, якая мае ўласьцівасьць затухаць... Гэта — цудоўная нагода для рабочых задумацца над сытуацыяй і прыняць правільнае рашэньне з разуменьнем, што ніхто, акрамя нас, нашыя праблемы вырашаць ня будзе. Хто змагаецца, той заўсёды мае шанец перамагчы, а хто спыніў супраціў — той страціў усё...




19.09.2012




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X