>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


РАЗВОД “УРАЛКАЛІЯ” І БКК: РАСПЛОЧВАЦЦА БУДУЦЬ НЕ СТОЛЬКІ ШАХЦЁРЫ


РАЗВОД “УРАЛКАЛІЯ” І БКК: РАСПЛОЧВАЦЦА БУДУЦЬ НЕ СТОЛЬКІ ШАХЦЁРЫ
   Буйны вытворца калію ААТ "Уралкалій" спыныў экспартны продаж праз Беларускую калійную кампанію, зрабіўшы адзіным экспарцёрам сваёй прадукцыі "Уралкалій-трэйдзінг".http://www.svabodaby.net

    Генеральны дырэктар кампаніі Уладзіслаў Баумгертнер заявіў, што "наша супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі ў рамках БКК зайшло ў тупік». Згодна з пазіцыяй «Уралкалія», экспартны продаж абодвух вытворцаў павінен быў ажыццяўляцца праз адзіную тавараправодную сетку, але гэты прынцып парушыўся з падпісаннем 12 снежня 2012 года Указу прэзідэнта Беларусі аб адмене выключнага права БКК на экспартныя пастаўкі беларускага калію. Фактычныя адгрузкі «Беларуськалія» пачалі ажыццяўляцца па-за межамі БКК, што на "Уралкаліі" лічаць "разбурэннем асноваў шматгадовага плённага супрацоўніцтва".
"Пакуль тоўсты засохне, худы падохне"
    Па словах беларускага эканаміста Міхаіла Залескага, беларускі і расійскі партнёры не сыйшліся ў стратэгіях продажу, і Указ прэзідэнта стаў інстытуцыянальным афармленнем тых аб'ектыўных працэсаў, якія існуюць на рынку.
    – У рускіх праводзіцца стратэгія пашырэння рынку пры часовым скарачэнні цаны. Нам нашы ўмовы не дазваляюць гэтым займацца, таму што пакуль тоўсты засохне, худы падохне. Нам трэба прадаваць па высокіх цэнах і атрымліваць адразу валюту, – сказаў эксперт у каментары карэспандэнту "Тут і цяпер".
    Па словах Залескага, гэтая пертурбацыя – не вельмі добрая рэч і для "Уралкалія", акцыі якога патаннелі ўжо на 24,3%, і для "Беларуськалія".
    – Акцыі рэзка патаннелі. Тое самае будзе і ў нас. Эфектыўнасць прадпрыемства часова пагоршыцца. Я падкрэсліваю: тое, што для рускіх лёгкая прастуда, для нас – запаленне лёгкіх. У нас няма такога аб'ёму рэзерваў і такога прастору для манеўра, які ёсць у рускіх, – рэзюмуе эканаміст.
Расплочвацца будуць усе беларусы
Адмова "Уралкалія" ад экспартнага продажу праз БКК адаб'ецца на цэнах на калійныя ўгнаенні, а значыць, і на прыбытках "Беларуськалія", угнаенні якога і прадае БКК, лічыць старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук.
    – "Беларуськалій" – адно з галоўных прадпрыемстваў краіны, якое забяспечвае валютныя паступленні ў бюджэт. Калі памяняецца кан'юнктура цэн на калійныя ўгнаенні – а хутчэй за ўсё цэны ўпадуць – з гэтай нагоды можна непакоіцца. Становішча эканомікі і так вельмі няпростае, і апошнія падзеі будуць спрыяць его пагаршэнню, – адзначае прафсаюзны лідар.
    Ці не паўплывае гэта на заробкі шахцёраў "Беларуськалія"? На думку Ярашука, гэта малаверагодна. ААТ "Беларуськалій" – прадпрыемства стратэгічнае, і беларуская ўлада пільна сочыць за тым, каб там не фарміравалася нейкае сацыяльнае напружанне.
    – Расплачвацца будуць не столькі працаўнікі "Беларуськалія", колькі эканоміка ўсёй краіны. Гэта значыць, усе беларусы, асабліва занятыя ў бюджэтнай сферы, – лічыць Ярашук. – Дадзеная акалічнасць не можа не трывожыць.
    "Уралкалій" можа выйсці са складу БКК
    "Уралкалій" не толькі ажыццяўляе продажы праз БКК, але і з'яўляецца акцыянерам беларускай кампаніі. Праўда, пра магчымы выхад са складу акцыянераў у афіцыйнай заяве не вялося.
    Агенцтва "Інтэрфакс-Захад" паведамляе са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання, што ААТ "Уралкалій" пакуль не прымаў рашэння аб выхадзе са складу акцыянераў, але гэтае пытанне можа быць разгледжана на бліжэйшым пасяджэнні назіральнага савета трэйдэрскай кампаніі.
    – Назіральны савет БКК можа быць скліканы ў бліжэйшы час, зараз новы кіраўнік кампаніі ў замежнай камандзіроўцы. Не выключана, што на пасяджэнні назсавета пытанне аб членстве "Уралкалія" можа быць разгледжана", – сказаў суразмоўца агенцтва.
    Напомнім, гендырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баумгертнер, каментуючы рашэнне савета дырэктароў кампаніі, падкрэсліў, што расійскі бок застаецца "адкрытым да магчымага ўзаемадзеяння на ўзаемавыгаднай аснове ў будучыні".
 



30.07.2013




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X