>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


Мы патрабуем разам з вамі захавання міру!


Мы патрабуем разам з вамі захавання міру!
Рада БКДП прыняла зварот да прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Украіны (ФПУ) і Канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны (КСПУ).

Зварот
да сябраў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Украіны (ФПУ) і Канфедэрацыю свабодных прафсаюзаў Украіны (КСПУ)
 
 
    Дарагія сябры, браты і сестры!
 
    З трывогай і заклапочанасцю, з болем у  сэрцы ўспрымаем мы, сябры незалежных прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) падзеі, што маюць месца апошнім часам у братняй Украіне. Наша гісторыя, гісторыя нашых краін і народаў пераплецена такімі шматлікімі ніцямі агульных спраў і лёсаў, што цяжка знайсці ў свеце болей блізкіх, болей родных адзін аднаму людзей.
Цяжка асэнсаваць драматычныя выпрабаванні, якія выпалі на працалюбівы народ Украіны і леглі на плечы працоўных вашай краіны і сябраў вашых прафсаюзаў. Яны цалкам застаюцца на адказназнасці ўлады, ляжаць плямай, якую не смыць, на палітыках, што забыліся на сумленне і сорам, адбудавалі пачварную алігархічную сістэму ўлады ў вашай краіне. На працягу двух дзесяцігоддзяў гэта нечалавечая сістэма прыводзіла да нябачанага  абагачэння купкі алігархаў і рабіла абяздоленымі і жабракамі працоўных Украіны.
Украінскі народ, які паўстаў, рашуча выказаўся праз Майдан аб карэнным змяненні сістэмы ўлады, запатрабаваў ад палітыкаў, каб інтарэсы простага чалавека, інтарэсы працоўных сталі асновай і сапраўдным прыярытэтам палітыкі дзяржавы і ўсіх структур кіравання. Мы, як ніхто іншы,  разумеем і падзяляем вашы патрабаванні і спадзяванні, паколькі ў сваей краіне маем такую самую недэмакратычную аўтарытарную сістэму ўлады. Уладу, якая заклапочана толькі ўласным захаваннем і ўзбагачэннем і ўспрымае беларускіх працоўных як пакорлівых рабоў.
 
    Паважаныя калегі!
 
    Сябры пазнаюцца ў бядзе. У гэты лесавызначальны для Украіны час мы заяўляем – мы з вамі! Вы можаце нязменна разлічваць на салідарную падтрымку беларускіх рабочых як на падтрымку сваіх самых блізкіх братоў па духу і па крыві. Мы выступаем за цэласнасць Украіны, за тое, каб у вашай краіне не гучалі стрэлы, не лілася кроў.  І нам, беларусам, і вам, украінцам, добра вядома, што няма большай трагедыі, большай несправядлівасці, чым вайна.
Асабліва калі гэта вайна паміж такімі блізкімі краінамі як Украіна і Расія. У яе адмаўляецца верыць розум, не хоча ўспрымаць сэрца. Мы шчыра перажываем за вас, працоўных Украіны, мы трывожымся за працоўных братняй Расіі – не павінна здарыцца непапраўнага. Мы патрабуем разам з вамі – няхай палітыкі вырашаюць праблемы міждзяржаўных адносінаў за сталом перамоў, а не на полі боя. Таму што няма на зямлі краін, якія больш чым Расія, Украіна і Беларусь выпакутавалі мір на сваей зямлі. І няма большага блюзнерства, большай бязглуздзіцы, чым братазабойная вайна паміж нашымі народамі, паміж Расіяй і Украінай.
Рабочаму чалавеку ва Украіне і ў Расіі, у любым кутку планеты не патрэбна вайна! Мы патрабуем разам з вамі захавання міру!
 
 
    Прынята Радай БКДП  20 сакавіка 2014 года
      
 
 



20.03.2014




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X