>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


Віцебскі суд ня хоча аднавіць правы прафсаюзнага лідэра


Віцебскі суд ня хоча аднавіць правы прафсаюзнага лідэра
Віктар Стукаў, кіраўнік суполкі СПБ прадпрыемства «Полацак-Шкловалакно», зьвярнуўся ў абласны суд са скаргай на дыскрымінацыю чальцоў незалежнай прафсаюзнай арганізацыі. Але ў судзе сказалі, што ён зьвяртаецца «не па адрасе».http://www.svaboda.org

    Месяц таму ў задавальненьні ягонай скаргі адмовіў суд Полацку і Полацкага раёну, апавёў Свабодзе прафсаюзны актывіст:
  «У сьнежні я зьвяртаўся ў Полацкі суд па двух пытаньнях. Першае — каб мяне бесьперашкодна прапускалі на тэрыторыю прадпрыемства, другое — каб спынілі дыскрымінацыю ў дачыненьні да нашага прафсаюзу. Дыскрымінацыя ў тым, што нас не запрашаюць і не пускаюць на калектыўныя перамовы з працадаўцам, у адрозьненьне ад афіцыйнага, прадзяржаўнага прафсаюзу. Без удзелу ў перамоўным працэсе мы ня можам уплываць, прыкладам, на складаньне працоўнай калектыўнай дамовы. З намі ўвогуле ня хочуць весьці аніякія перамовы, і таму судовыя рашэньні выглядаюць як зьдзек. Мясцовы суд не задаволіў гэтую скаргу, а абласны патлумачыў, што дыскрымінацыя прафсаюзу — гэта не прадмет судовага разбору. Што гэта, маўляў, вырашаецца ў працэсе перамоваў з кіраўніцтвам. Якія перамовы, калі іх няма, бо за гэтае права я якраз і змагаюся?»
    Мясцовы суд не задаволіў гэтую скаргу, а абласны патлумачыў, што дыскрымінацыя прафсаюзу — гэта не прадмет судовага разбору
    Дарэчы, што да першай скаргі, якую месяц таму задаволіў Полацкі суд, то гэтае рашэньне хоча аспрэчыць ужо кіраўніцтва прадпрыемства, дадае Віктар Стукаў:
    «Полацкі суд пастанавіў, каб мне выпісалі пропуск і бесьперашкодна прапускалі на вытворчасьць. Я пэнсіянэр, вызвалены прафсаюзны кіраўнік, і гэтым адміністрацыя карыстаецца, каб стварыць перашкоды для маіх сустрэчаў з рабочымі. У касацыйнай скарзе адміністрацыя напісала, што я „ствараю праблемы“, калі прыходжу на прадпрыемства — правакую на скандалы, парушаю дысцыпліну і гэтак далей. Гэтаму няма ніякіх пацьвярджэньняў, але касацыйная скарга ўжо пададзеная, чакае разбору. А на прадпрыемства мяне па-ранейшаму не пускаюць».
   Віктар Стукаў мяркуе, што адміністрацыя перастрахоўваецца, каб ня сталі вядомымі парушэньні ў дачыненьні да працаўнікоў. Суполка СПБ ставіць вострыя пытаньні наконт правоў працоўных, у прыватнасьці, пра парушэньні правілаў аховы працы. Ня так даўно, дзякуючы інфармацыі ад работнікаў «Полацак-Шкловалакна» стаў шырока вядомы выпадак, калі па дамоўленасьці начальнікаў цэхаў у плавільнай печы жыўцом спалілі кошку з кацянятамі. Зразумела, што ў працоўныя абавязкі работнікаў «жывадзёрства» не ўваходзіць, ня кажучы ўжо пра маральны аспэкт гэтага выпадку.
   Паводле Віктара Стукава, адміністрацыя баіцца «працёку» любой нэгатыўнай інфармацыі за межы прадпрыемства. А СПБ мае магчымасьць ня толькі зафіксаваць, але і распаўсюдзіць такую інфармацыю — праз уласны бюлетэнь «Стекляшка» або праз свой інтэрнэт-сайт.

 



19.01.2015




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X