>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


Сяргей Антусевіч: “Нам трэба будзе прымаць рашэнне па далейшых кроках ва ўзаемадзеянні з Мінпрацы”


Сяргей Антусевіч: “Нам трэба будзе прымаць рашэнне па далейшых кроках ва ўзаемадзеянні з Мінпрацы”
18 мая ў будынку Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь прайшло паседжанне Рады па пытаннях удасканалення заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы. У паседжанні прынялі ўдзел лідэры незалежных прафсаюзаў, некаторыя лічаць, што дарэмна сапсавалі час.http://belnp.org

   Трэба сказаць, што паседжанне Рады па ініцыятыве Мінпрацы было перанесена з 27 красавіка на травень, нягледзячы на нядаўнія значныя змены ў заканадаўстве краіны.
   Падрыхтаваўшыся да Рады, прадстаўнікі Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў(БКДП) выняслі на абмеркаванне чатыры пытанні:
   1. Аб праекце Закона па ўнясенні зменаў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс (гаворка ідзе пра імплементацыю Дэкрэтаў №29 і №5 ў ПК);
   2. Аб Указе №137 пра падвышэнне пенсійнага ўзросту;
   3. Аб невыкананні наймальнікамі п 45. Генеральнага пагаднення;
   4. Аб звальненні сябра Рады пры Мінпрацы — Мікалая Шараха.
   - На самым пачатку мы пабачылі, што нашых пытанняў у парадку дня няма. Натуральна, што мы настойвалі на тым, каб ўсе яны былі разгледжаныя. У выніку намеснік міністра Ігар Старавойтаў паставіў пытанні на галасаванне, дзе ўсе нашыя прапановы, акрамя пытання пра звальненне Шараха былі адкінутыя, — распавядае сябра Рады Сяргей Антусевіч. — Мы насамрэч думалі пакінуць паседжанне Рады, але пасля кансультацый з Мікалаем Шарахам вырашылі застацца, каб разгледзець ягонае пытанне.
   Са словаў старшыні НПГ Сяргея Черкасава, які прысутнічаў на паседжанні, супраць прапановаў прадстаўнікоў дэмакратычных прафсаюзаў галасавалі ў тым ліку і прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ):
   - Заблакавалі дзьве з чатырох прапаноў БКДП, у тым ліку пытанне аб павялічаным пенсійным ўзросце. Прычына наступная: “Указ №137 прыняты, чаго ўжо абмяркоўваць” — гэта словы намеснiка мiнicтра Iгара Старавойтава. Па першаму пытанню моўчкi прагаласавалi супраць унясення ў пастанову дня.
    Таксама большасць сябраў Рады праігнаравалі прапанову БКДП аб адзнаке дзеянняў адміністрацыі ААТ “Полацк-Шкловалакно” па звальненню Мікалая Шараха, сябра гэтай жа Рады. Акрамя пустых развагаў, нічога слушнага лідэры незалежных прафсаюзаў не пачулі.
   Па пытанні выканання Генеральнай дамовы, а канкрэтна пункту 45, які гарантуе прымаць удзел у працы камісій для вядзення калектыўных перамоваў прадстаўнікоў усіх прафсаюзных арганізацый, была разгледзена сітуацыя з Свабодным прафсаюзам Беларускім (СПБ). Прадстаўнікоў арганізацый гэтага прафсаюза, якія дзейнічаюць на прадпрыемствах Полацка і Бабруйска, не дапусцілі да працы перамоўных камісій па заключэнню калектыўных дамоваў. Было вырашана сабраць неабходны матэр’ял па дадзенай праблеме ў бліжэйшыя тэрміны і перадаць для разгляду ў Мінпрацы і Рэспубліканскую асацыяцыю прадпрыемстваў прамысловасці “БелАПП”.
   - У гэтых варунках татальнай маніпуляцыі з боку міністэрства, дзе Рада не выконвае сваіх функцый, нам трэба будзе прымаць рашэнне па далейшых кроках ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам працы, — лічыць Сяргей Антусевіч.
   Рашэнні па пытаннях перспектывы далейшага супрацоўніцтва з Мінпрацы ў межах існуючай Рады, а таксама серыі трохбаковых семінараў пад патранажам Міжнароднага бюро працы (МБТ), будуць прыняты 25 траўня на Выканкаме БКДП і бліжэйшым паседжанні Рады Кангрэсу.
 
 


21.05.2016




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X