>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


БКДП стварае маладзёвы рух



Сёння адзін з асноўных накірункаў дзейнасці Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) – стварэнне маладзёвага руху. Каардынуюць працэс стварэння вядомыя актывісты дэмакратычнага руха, сярод якіх знакаміты былы маладафронтавец Алег Корбан, таксама задзейнічаны і дасведчаныя юрысты прафсаюзнай справы. Хутка адбудзецца адпаведны з’езд моладзі, дзе будзе абрана кіраўніцтва, прынята праграма акцый і дзеянняў па ўдасканалянню працы моладзі.


- Гэтым летам мы пабывалі ў шматлікіх гарадах Беларусі, праводзячы першасныя размовы з зацікаўленымі асобамі, арганізацыйныя семінары. Я, канешне, ведаў якая сітуацыя ў сферы інфармаванасці насельніцтва, але такога не чакаў... Некаторыя ўвогуле пачулі ўпершыню аб існаванні на планеце незалежных прафсаюзаў, іншыя не могуць адлічыць іх ролю ад партый і дзяржаўных міністэрстваў і камітэтаў. Але пасля некалькіх гадзін нашай “прамыўкі” іх светапогляд, сітуацыя змянялася: стваралася сяброўская атмасфера, праяўлялась іх зацікаўленасць да атрымання дэмакратычнай прэсы, агітацыйных матэрыялаў. Амаль усе з кім давадзілася размаўляць падтрымалі нашу задуму аб стварэнні ў іх горадзе прафсаюзнай суполкі. Людзі ўбачылі новы падыход да жыцця ў гэтай краіне, пэўную альтэрнатыву. Праца ў гэтым накірунку аказалася важнай і патрэбнай, зараз нам ужо дапамагаюць студэнты з мінскага БДУ і БНТУ, – распавядае Алег Корбан. - Нашай прыярытэтнай мэтай ў дзейнасці руху сталася абарона чалавека ад праізвола і нахабнасці яго начальства: працадаўцы альбо рэктара навучальнай установы. Вельмі частыя сёння выпадкі парушэнняў законных інтарэсаў і правоў на вучобе, альбо месцы працы. Гэта і заробак у “канверце”, невядомыя адлічэнні са стыпендыяў і заробкаў, затрымка яе выплаты (што ёсць эканамічным злачынствам), прымусовыя суботнікі, непрадленні кантрактаў, незаконныя звальненні, ці адлічэнні студэнтаў з вучобы па неабгрунтаваных прычынах. Мы ёсць незалежны прафсаюз, што ў сваю чаргу аўтаматычна гарантуе пэўную несправаздачнасць уладзе і сапраўдную абарону сваіх сябраў.

Сёння ў сусветным жыцці давер і пазітыўны рэйтынг незалежных прафсаюзаў вялізарны. Недзяржаўны прафсаюз і афіцыйная ўлада маюць розныя інтарэсы і адстойваюць сваю зацікаўленасць. Няма такой краіны, дзе б яны паміж сабой ужываліся і знаходзілі агульную мову. Нават у ЗША, на шматлікіх прадпрыемствах дзейнічаюць камітэты, прадстаўнікі якіх размаўляюць з працоўнымі, пераконваючы не уступаць у суполкі незалежных прафсаюзаў, прычым такая “размова” дазваляецца законам. У Італіі, Францыі, Бельгіі не так даўно незалежныя прафсаюзы арганізоўвалі шматмільённыя забастоўкі і байкоты на працы, арганізуючы масавыя пратэсты на цэнтральных вуліцах і плошчах гарадоў, зрываючы такім чынам працу крам, кірмашоў, вакзалаў, працу транспарта. Улада баіцца такія жывыя і баявыя прафсаюзы, у выніку яна вымушана ісці на перамовы і ўступкі. Але наша задача не канфліктаваць з афіцыйнай беларускай уладай, а працаваць паралельна ад яе. Часам мы выступаем у якасці падобнасці Камітэта дзяржаўнага кантроля, выкрываючы рознастайныя парушэнні і вынаходзячы кіраўнікоў, якія злоўжываюць дадзенымі ім паўнамоцтвамі і часам не лічацца з прынятымі кодэксамі, дыкрэтамі, Канстытуцыяй. Неабходнасць быць сябрам нашага прафсаюзнага руха, а не дзяржаўнай ФПБ, відавочна: хіба зацікаўлена дзяржава падаваць сама на сябе ў суд па спрэчных пытаннях зацікаўленай асобы? Адказ вядомы.

- У жніўні мы здолелі арганізаваць на Нёмане, пад Стаўбцамі культурны летнік, запрасіўшы 40 сябраў нашага руха, без палітычных лозунгаў і праграм. Усе пазнаёмілісь паміж сабой, абмянялісь думкамі, убачылі хто мы ёсць усе разам, цудоўна адпачылі пад арганізаваную музычную праграму. Прыйшоў наш час. Наш рух для тых, хто хоча быць свабодным ад сённяшняй прагнілай постсавецкай сістэмы. Тэлефануйце, 152 49 68, Velcom! - заклікае Алег Корбан.




08.10.2007




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X