>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Ассоциация профсоюзов
БЕЛОРУССКИЙ КОНГРЕСС
ДЕМОКРАТИЧЕСКИХ ПРОФСОЮЗОВ


>Белорусский Конгресс Демократических Профсоюзов (БКДП)
Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ)
Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
>БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)

БКДП-ЧЛЕН МЕЖДУНАРОДНОЙ КОНФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ (МКП)
   


АЛЯКСАНДР ЯРАШУК: ГАЛОЎНАЕ Ў ПРАДУХІЛЕННІ ТРАГЕДЫЙ ПАДОБНАЙ НА ПІНСКУЮ – ПАВІНЕН БЫЦЬ НЕЗАЛЕЖНЫ ПРАФСАЮЗ, А НЕ КІШЭННЫ...



Лідар БКДП Аляксандр Ярашук 05.11.2010 г. стаў госцем онлайн-канферэнцыі на радыё “Свабода” з нагоды заявы, якую прыняла Рада БКДП у сувязі з выбухам на “Піскдрэў”, www.svaboda.org.


Аляксандар Ільіч Ярашук нарадзіўся 16 лістапада 1951 года ў вёсцы Унучкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі: у 1974 годзе скончыў Курскі сельскагаспадарчы інстытут па спэцыяльнасьці навуковец-аграном; у 1990 годзе - Менскую Вышэйшую партыйную школу па спэцыяльнасьцях палітоляг і сацыёляг. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1974 г. у якасьці агранома ў саўгасе імя Дзімітрава Камянецкага раёну. У 1975-76 гг. праходзіў службу ў арміі. У 1976-80 гг. працаваў галоўным аграномам саўгаса "Жабінкаўскі" (Жабінкаўскі раён, Берасьцейская вобласьць); 1980-82 гг. - намесьнік старшыні калгасу "Прамень" Жабінкаўскага раёну. У 1982-84 гг. кіраваў сельгасаддзелам Жабінкаўскага райкаму КПБ. 1984-85 гг. - інструктар Берасьцейскага абкаму КПБ, 1985-1986 – інструктар ЦК КПБ. 1986-91 гг. - першы сакратар Клецкага райкаму КПБ. У 1991 годзе працаваў загадчыкам аддзелу аграрнай палітыкі ЦК КПБ. У 1991-96 гг. - намесьнік начальніка глаўка міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня. У 1996-98 гг. - першы намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму. 1998-99 гг. - старшыня Менскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў. У 1999 узначаліў Беларускі прафсаюз працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. З 2002 году – Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).

Жанаты, мае трох сыноў.

Імя:: Цікаўны
04.11.2010 12:12
Вы лепш скажыце, чаму вы вырашылі не ўдзельнічаць у якасьці кандыдату ў гэтай выбарчай кампаніі? Увогуле вас не чуваць, вы хоць за якога-небудзь кандыдата працуеце?
Імя:: Госьць
05.11.2010 15:26
Сытуацыя складаецца так, што і не браць удзел ў прэзыдэнцкіх выбарах нельга, і удзельнічаць небясьпечна, паколькі гэта вядзе да легітымізацыі рэжыму. З двух зол трэба выбіраць меншае. З майго пункту гледжаньня большае зло другое. Аб гэтым прама сьведчыць выключная зацікаўленасьць улады мець як мага больш прэтэндэнтаў. А вынік усім даўно вядомы, выбары даўно адбыліся, так і не
пачаўшыся.

Зьвярталіся да мяне многія з прэтэндэнтаў, усім адмовіў. Адказаў, што падтрымаць кагосьці зараз пэрсанальна – безадказна, паколькі падтрымаеш разьяднанасьць. Мая настойлівая усім прэтэндэнтам парада – аб’яднацца дзеля кансалідацыі усіх, хто стаіць за перамены. На жаль, гэтая задача сёньня выглядае малавырашальнай
________________________________________
Імя:: Актывіст
04.11.2010 14:07
Што могуць зрабіць незалежныя прафсаюзы, каб прадухіліць
такія трагедыі. Ну вось напрыклад, бачыце вы парушэньні тэхнікі бяьспекі, якія далей павінны быць дзеяньні?
Імя:: Госьць
05.11.2010 15:28
На жаль, нашыя суполкі дзейнічаюць толькі на некалькіх дзесятках прадпрыемствах краіны. Мы надаем выключнае значэньне пытаньням бясьпекі працы, гэтыя пытаньні заўсёды знаходзяць адлюстраваньне ў калектыўных дамовах з удзелам нашых арганізацый. На працягу апошніх год ладзім з нашымі калегамі з галяндзкага прафсаюзу FNV Нацыянальны курс бясьпекі працы, вучым сваіх людзей, актывістаў. Там гэтыя пытаньні ставяцца і вырашаюцца на выключна высокім узроўні.

Галоўнае ў прадухіленьні трагедыі, падобнай пінскай – людзі павінны дасканала валодаць праблемай бясьпекі працы і ведаць свае правы. Калі на вытворчасьці парушаюцца правілы бясьпекі працы, трэба неадкладна ставіць пытаньне перад адміністрацыяй прадпрыемства. Не дапамагае – зьвяртацца ў Дзяржаўную інспэкцыю аховы працы. Як паказвае практыка, яна рэагуе належным чынам. А самае галоўнае – павінен быць незалежны прафсаюз, а не кішэнны, які прызначаны самой адміністрацыяй і заплюшчвае вочы на шматлікія парушэньні правіл аховы працы і тэхнікі бясьпекі.
________________________________________
Імя:: Ананім
04.11.2010 15:30
Яки прадпрыемствы, на вашу думку, найбольш небясьпечныя сёньня? Што галоўнае ў такіх аварыях - -чалавечы фактар альбо састарэласьць вытворчасьці?

Імя:: Госьць
05.11.2010 15:29
Наогул, найбольш небясьпечныя ў нас галіны эканомікі з пункту гледжаньня траўматызму, у тым ліку са сьмяротным вынікам, будаўніцтва і аграпрамысловы комплекс. Чалавечы фактар ў нашых умовах заўсёды быў важным чыньнікам гэтых трывожных зьяў. Але усё большую вагу апошнім часам складае ў траўматызьме састарэлае абсталяваньне. Не дзіва, паколькі зношанасьць асноўных фондаў складае аж 92(!) працэнты. Асабліва гэта датычыць машына- і станкабудаваньня, Таму мы і распавядалі ў сваёй заяве пра магчымасьць новых трагедый накшталт пінскай, магчымасьць тэхнагенных катастрофаў.
________________________________________
Імя:: Алесь
04.11.2010 17:20
Ці ёсьць магчымых сярод кандыдатаў у прэзідэнты нехта, чыя праграма магла б палепшыць становішча наёмных работнікаў у Беларусі?
Імя:: Госьць
05.11.2010 15:34
Палепшыць становішча наёмных рабочых могуць не прэзыдэнты, а самі рабочыя. Так было заўсёды і усюды, так ёсьць і ў нас. І пры дыктатуры, і пры дэмакратыі праблемы і мэты улады часьцей за усё процілеглыя праблемам і мэтам працоўных. Іншая справа, што пры дэмакратыі, пры рынкавай эканоміцы рабочыя маюць справу з прыватным наймальнікам, а ў нас ў якасьці наймальніка выступае ў абсалютнай большасьці выпадкаў дзяржава, то бок чынавенства на чале з прэзыдэнтам. Агульна ж вядома, што самым жорсткім эксплёататарам працоўных, як правіла, выступала дзяржава. Яе чыноўнікі, адміністрацыі прадпрыемстваў ў пагоні за паказчыкамі адсоўвалі на другі плян пытаньні бясьпекі працы. Што мае месца сёньня паўсюль на вытворчасьці ў нашай краіне.
________________________________________
Імя:: Ананім
04.11.2010 17:34
На пахаваньнях у Пинску старшыня прафкаму "Пинскдрэву" Марыя Крэчка "топчацца" заўжды збоку і маўчыць сама, а вызірае на тых людзей, што нешта гавораць, папракаюць начальства. Спалоханая сама. У прываітнай гутарцы нават клянецца, што матэрыяльную дапамога акажуць кожнаму, нібы дзяцей будуць вазіць у лягеры без чаргі, што на Новы год і іншыя сьвяты заваляць малых цукеркамі. У той жа час прафсаюзам разам з кіраўніцтвам хавалі ад семьяў, што есьць у калектыўнай дамове пункт аб грашовай выплаце ў выпадку сьмерці працаўніка вялікай сумы грошай. Раней адміністрацыя спасылалася толькі на пэрсанальныя кантракты. Што зараз патрабаваць семьям загінулых. Некаторыя, напрыклад, ставяць пытаньне аб пажыцьцёвай выплаце дапамогі жонцы загінулага, яго дзецям. Маладыя мужчыны былі ж асноўнымі кармільцамі у семьях. Як родзічам арганізавацца, чаго патрабаваць? Акрамя, як ад незалежных арганізацыяў, ім спадзявацца няма на каго. Можа дапамагчы стварыць які камітэт, арганізаваць іх, дапамагчы. Памерлі 14, а пацярпелі - больш за 50. У іх жа раны, калецтвы. Трэба юрыдычна дапамагаць. Наколькі гэта можа зрабіць ваш прафсаюз?
Імя:: Госьць
05.11.2010 15:40
Шкада гэтых людзей, лідэраў прафсаюзаў з ФПБ. Барані нас Бог ад такога становішча, калі ўсё астатняе жыцьцё будзеш дакараць сабе, што вымушаны быў маўчаць, бачачы, як груба парушаюцца правілы бясьпекі працы. Тым болей, калі гэта заканчваецца так трагічна, як на “Пінскдрэве.”Што можна зрабіць ў дадзеных абставінах? На жаль, мы ня ведаем, ці была там калектыўная дамова паміж адміністрацыяй і прафсаюзнай арганізацыяй. А калі была, ці мае яна запіс наконт кампэнсацый ў выпадку такіх трагічных здарэньняў.

Такія запісы павінны быць распаўсюджанай практыкай і прадугледжваць сур’ёзныя кампэнсацыі ў сувязі са стратай кармільца. Скажам, 10-гадовы памер яго сярэдняга заробка ці выплачваньне сярэднегадавой кампэнсацыі дзецям да дасягненьня імі паўналецьця. У нас у БКДП працуе вельмі кваліфікаваны юрыст – Алена Уладзіміраўна Яськова, можна ёй патэлефанаваць па тэлефоне +375 17 249 31 79 ці 214 89 05. Яна зможа даць параду наконт дзеяньняў пацярпелых і іх сем’яў у гэтай трагічнай сытуацыі
________________________________________
Імя:: vinaut Горад:: Mensk
04.11.2010 23:41
Адкажыце, КАЛІ ЛАСКА, чаму Вы змагаецеся з Салідарнасьцю. Ці прасцей са Старыкевічам. Дзякуй.
Імя:: Госьць
05.11.2010 15:45
Да гэтага часу я ведаў дакладна, што змагаюся з антынародным рэжымам. Аказваецца, калі меркаваць па Вашым пытаньні, што не толькі з ім. Тут адно з двух: ці я сам дэградаваў настолькі, што не знайшоў сябе іншага занятку, чым змагацца з Салідарнасьцю і Старыкевічам, ці Салідарнасьць са Старыкевічам вырасьлі ў краіне да праблемы, супастаўнай з кіруючым рэжымам. Раіў бы не надаваць вялікай увагі мышынай валтузьні вакол адносін Ярашука з журналістамі незалежных выданьняў, у тым ліку – Салідарнасьці. Інакш можна банальна пераблытаць божы дар з яешняй. Усё гэта мне абсалютна нецікава. Ды і размова ў нас аб іншым
________________________________________
Імя:: Сяргей Блінаў Горад:: Менск
05.11.2010 08:57
Чаму Вас лічаць прарасейскім палітыкам і ці адпавядае гэта сапраўднасьці?
Імя:: Госьць
05.11.2010 15:46
Вядома, не. Я быў і застаюся прабеларускім палітыкам. Іншая справа, што я адношу сябе да рэальных палітыкаў, і добра разумею выключную ролю расійскага фактара як ў эканоміцы так і ў палітыцы. Зыходзячы з гэтага я і паводжу сябе, маючы на увазе магчымасьць пераменаў у нашай краіне. Без Расіі, не сакрэт, перамены і зьмена ўлады ў нас не магчымы. Расія ёсьць і будзе і заставацца ў якасьці галоўнага стратэгічнага партнэра незалежнай Беларусі
________________________________________
Імя:: Сяргей Горад:: Менск
05.11.2010 09:25
Чаго БКДП як нацыянальны прафцэнтр здолеў дамагчыся за апошні час унутры краіны?

Імя:: Госьць
05.11.2010 15:52
Мы змаглі дамагчыся галоўнага – пасьля страты гандлёвых прэфэрэнцыяў ЭЗ за парушэньні правоў прафсаюзаў у 2007 годзе нас вымушаны прызнаць урад. Мы маем сёньня месца ў Нацыянальнай радзе па працоўных і сацыяльных пытаньнях. Маем магчымасьць браць удзел ў распрацоўцы і падпісаньні Генэральнага пагадненьня паміж урадам, аб’яднаньнямі наймальнікаў і прафсаюзаў. Гэта мае выключна важнае значэньне, як для сяброў нашых прафсаюзаў, так і для усіх працоўных краіны. Такім чынам мы зьяўляемся арганізацыяй сыстэмнай апазыцыі, паколькі з намі лічыцца урад. На жаль, сёньня мы адзіная такая арганізацыя сярод дэмакратычных палітычных і грамадзкіх арганізацый Беларусі.
________________________________________
Імя:: www.praca-by.info Горад:: Менск
05.11.2010 09:42
Пазначце, калі ласка, дзе можна пазнаёміцца з вынікамі маныторынга ўмоў бяспекі, які вядзе БКДП. На падставе якіх найбольш частых парушэнняў на прадпрыемствах, Вы робіце выснову аб тым, што Беларусь стаіць на пароге тэхнагеннай катастрофы? Якія крокі рабіў БКДП, каб змяніць сітуацыю, ці хаця б прыцягнуць увагу да гэтай праблемы?
Вялікі дзякуй!

Імя:: Госьць
05.11.2010 15:53
Зьвярніцеся, калі ласка, да нашага галоўнага тэхнічнага інспэктара Уладзіміра Лазоўскага, тэл. 214-89-06 і атрымайце вычарпальную інфармацыю па пастаўленых пытаньнях.
________________________________________
Імя:: budzimir Горад:: Менск
05.11.2010 10:13
Спадар Аляксандр!

Ці не маглі б вы паведаміць/высьветліць канкрэтыку што да цэху ДСП на "Пінскдрэве": якія былі ўмовы працы, ці стаяла правільная выцягвальная вентыляцыя і г.д.
Імя:: Госьць
05.11.2010 15:54
На вялікі жаль, мы ня маем ніякіх адносін да гэтага прадпрыемства. Там функцыянуе прафсаюз ФПБ, мы ня ведаем падрабязнасьцяў здарэньня, і вымушаны, як і ўсе астатнія грамадзяне краіны, чакаць афіцыйных вынікаў расьсьледаваньня, якія, як вядома, вядуцца. Ясна адно – адбылося грубае парушэньне правіл бясьпекі працы. А што спрацавала -- чалавечы фактар, ці фактар, які зьвязаны з недасканаласьцю абсталяваньня, спадзяюся, будзе высьветлена
________________________________________
Імя:: Скажы праўду
05.11.2010 10:14
Які ўвогуле зараз стан незалежных прафсаюзаў? Ці не здаецца вам, што пад вашым кіраўніцтвам адбываецца нейкая дэградацыя прафсаюзнага руху? Нейкіх акцыяў не чуваць, вашай падтрымкі нават кандыдаты не дабіваюцца. Колькі ўвогуле чалавек у БКДП? І якія пэрспэктывы?
Імя:: Госьць
05.11.2010 15:55
Я з вамі не згодзен, і гэта пацьвярджаюць адказы на пытаньні, якія прагучалі. Нас каля 10 тысячаў -- сяброў незалежных прафсаюзаў. І наша колькасьць за апошнія гады не зьмяншаецца, не гледзячы на жорсткія умовы і наяўнасьць сыстэм кароткатэрміновых кантрактаў, якая нясе выключную пагрозу для існаваньня незалежных прафсаюзаў. Што датычыць падтрымкі кандыдатаў, то я на гэта пытаньне адказаў. Каб заставалася пэрспэктыва, няма іншага выйсьця, як змагацца за дэмакратычная перамены. Улада не аднойчы спрабавала нас зьнішчыць, але з гэтага нічога не атрымалася. Мы змаглі за сябе годна пастаяць. Упэўнены, што зможам таксама годна рабіць гэта і надалей.
________________________________________
Імя:: Таццяна
05.11.2010 10:33
Чаму на сайце http://www.praca-by.info стаіць толькі адна перадрукоўка артыкулу пар аварыю на "Пінскдрэве"? Чаму няма нейкай заявы незалежных прафсаюзаў? Што вашая арганізацыя ўвогуле зрабіла/робіць, каб дапамагчы пацярпелым і высветліць прычыны аварыі (бо падобна, што начальства завода спрабуе ўсё зваліць на саміх працоўных)?

Імя:: Госьць
05.11.2010 15:58
Задайце пытаньне рэдакцыі сайту www.praca-by.info, да палітыкі якога БКДП не мае ніякага дачыненьня. У нас есьць свой сайт www. bkdp.org , на якім разьмешчаны ўсе матэрыялы, і ў тым ліку заява БКДП, адносна гэтай трагедыі . Мы прыкладаем усялякія намаганьні, каб адсочваць сытуацыю, каб не адбылося так, як часьцяком у нас бывае -- вінаватым робяць стрэлачніка.
________________________________________
Імя:: Ігар
05.11.2010 13:50
Сп Ярашук, вы займалі даволі вымокія пасады ва ўладзе яшчэ ня даўна, і маеце знаёмых адпавелных. ЯК бы вы арактарызавалі стаўленньне намэклатуры да Оукашэнкі? Ён спараўды іх прэзыдэнт? Што адбываецца ў асяродках чынавентсва?...
Імя:: Госьць
05.11.2010 16:00
Сытуацыю ў адносінах намэнклятуры да Лукашэнкі спрашчаць ня трэба, значная яе частка яго падтрымлівае, сьвядома ці несьвядома. Тым болей, што праводзілася апошнім часам адмысловая палітыка яе разбэшчваньня, магчымасьці сур’ёзна вырашаць для чыноўнікаў праблемы свайго матэрыяльнага становішча. Але будзе памылкай рабіць выснову аб такой ступені падтрымкі з боку яе, якая давала б падставы для Лукашэнкі ўпэўнена сабе адчуваць. Намэнклятура стамілася цярпець сваё не надта зайздроснае, перад ўсім, маральна-псыхалягічнае становішча. І кідацца на амбразуру дзеля захаваньня рэжыму і яго носьбітаў не будзе. Але і самастойна не выступіць таксама. Здасьць, як толькі адчуе, што перамены рэальныя. Прынамсі, гэта разумее і сам спадар Лукашэнка
________________________________________
Імя:: Dim Горад:: Mensk
05.11.2010 13:51
Администрация на госпредприятиях творит что хочет.
- увольняют, сокращают, перемещают работников
исходя просто из своего личного понимания производства
и совершенно без оглядки на законодательство, СТП, технологии....

К примеру у меня на предприятии почти все!!! работники подавшие
в суд его выиграли. Потому, что нарушения очевидны
даже для подневольного суда. Ха-Ха....

Так основная масса, еще просто боятся судов...
Ну и где Вы с вашими профсоюзами?
Почему сидите как мыши под веником(цитирую Хана)?
Почему не помогаете людям?

Такая ситуация возникла именно потому, что Хан свел деятельность профсоюзов в НОЛЬ!!!
К сожалению, что есть еще в Беларуси независимые профсоюзы,
работники ПОНЯТИЯ НЕ ИМЕЮТ !!!!

Вопрос к ВАМ:-ПОЧЕМУ???

-либо вы играете на стороне ХАНА?
-либо вы не способны выполнять свою работу?
-....ответьте сами....

Госпредприятия тихонько умирают.
Администрация, вместо того чтобы искать заказы,
внедрять новые технологии, учиться передовому опыту,-
просто поделали себе афигенные оклады и занимаются
сокращением кадров.

Тоесть ПОДГОНЯЮТ ЧИСЛЕННОСТЬ ПОД ОБЪЕМЫ !

Кивая при этом на вышестоящие министерства, в которых
у вертикали уже давно ум за разум зашел...
А чего им надо? Повесил портрет Лукашенко на стену,
назначил себе оклад по-европейски, и сиди, отдыхай....
К примеру, на наш умирающий завод(очень известный в СНГ), министр транспорта ни разу не наведывался....
Для спасения предприятия, министерство предлагает
аренду площадей и сокращение.
И что это за министр???
И где профсоюзы??

Імя:: Госьць
05.11.2010 16:05
Абсалютна з вамі згодны ў тым, што адносіны да працоўных ў нас як пры фэадалізьме. Уласна кажучы, маючы на ўвазе фармат сацыяльна-працоўных адносін, гэта натуральна фэадалізм і ёсьць. Нас яшчэ чакае свая буржуазная рэвалюцыя, ці штосьці на яе падобнае. Згодзен і з тым, што за 16 гадоў адбылася фактычная дэградацыя прававой сыстэмы, кіраўнікі розных ўзроўняў зрабілі проста нормай масавае парушэньне працоўнага заканадаўства. Нашыя юрысты, дарэчы, выйграюць па гэтаму мноства спраў.

У дачыненьні да ўсяго астатняга: перастаньце спадзявацца, што хтосьці за вас вырашыць вашы праблемы. У дадзеным выпадку – незалежныя прафсаюзы. Дарэчы, вы ў якім прафсаюзе? Натуральна, не ў незалежным. Значыць, і фінансава і палітычна падтрымліваеце гэты рэжым. Пара падымацца з кален
________________________________________
Імя:: Ananim Горад:: Minsk
05.11.2010 14:20
За які тэрмін Вы вялі маніторынг умоў бяспекі працы? а калі ведалі, што Беларусь стаіць на парозе тэхнагеннай катастрофы, чаму маўчалі? чакалі выбуха на "Пінскдрэве"?

Імя:: Госьць
05.11.2010 16:06
Я ўжо адказаў на гэта пытаньне, прэтэнзіі не да нас.
________________________________________
Імя:: Улад Запраўдны Горад:: Менск
05.11.2010 14:23
ці разглядала ваша арганізацыя вынікі маніторынгу на пасяджэнні кіруючага органа? калі так,то калі?І якія прыняты рашэнні і як выконваюцца?

Імя:: Госьць
05.11.2010 16:06
Пытаньне дзеля пытаньня. Праехалі.
________________________________________
Імя:: неабыякавы
05.11.2010 14:44
На мой погляд, у вас няма ніякага мала-мальскі якаснага маніторынгу, а тое, што ў нас на прадпрыемствах застарэлае абсталяванне, гэтым вы Амэрыку адкрылі? На маю думку гэта чарговы піар. калі не, тады надркуйце вынікі свайго маніторынгу. дзе, што і на якім прадпрыемстве? вось гэта дапаможа прадухіліць чарговую катастрофу.
Імя:: Госьць
05.11.2010 16:10
Маеце поўнае права мець сваю думку. Як і мы сваю. Толькі ў адрозьненьне ад вас, мы імкнемся хоць штосьці рабіць. Вам засталося толькі з боку назіраць і даваць ацэнкі. Посьпехаў вам, даражэнькі неабыякавы да БКДП.
________________________________________
Імя:: matyga Горад:: Барысаў
05.11.2010 15:06
Колісь Лукашэнка заявіў: “Не адно толькі дрэннае было звязана ў Германіі з Адольфам Гітлерам”. Цяпер вы сцвярджаеце: “Лукашэнка зрабіў нямала карыснага”. Сімвалічнае падабенства думак. Ці не сорамна вам за гэтую заяву?

Імя:: Госьць
05.11.2010 16:11
Хлопцы, больш крэатыву. А то сьмешна за вас, тым болей, што для мяне не сакрэт, хто і навошта апошнія пытаньні закідвае. Будзьце прасьцей, не давайце волю эмоцыям, гэта шкодзіць страўніку, нават калі на дух Ярашука не пераносіце. Двойка вам, сябры.
________________________________________
Імя:: Марына
05.11.2010 15:18
Чаму апошнія гады БКДП не ладзіць у Менску святкаваньне Першамаю – галоўнага прафсаюзнага свята?
Імя:: Госьць
05.11.2010 16:16
Нашыя асноўныя арганізацыі, на жаль, ня ў Менску, а ў рэгіёнах. Па гэтаму мы сьвяткуем Першамай па месцы знаходжаньня нашых суполак. Апошнюю маёўку кіраўніцтва БКДП ладзіла разам з Незалежным прафсаюзам гарнякоў у Салігорску. Атрымалася вельмі прыстойна.
________________________________________
Імя:: Наста Горад:: Менск
05.11.2010 15:19
Як Вы расцэньвееце свае шансы, калі бы пайшлі на пасаду прэзідэнта? І чаму Вы гэтага не зрабілі?
Каго з сённяшніх прэтэндэнтаў, Вы б назвалі самым моцным?

Імя:: Госьць
05.11.2010 16:17
Самы моцны кандыдат – адзіны, якога я б абавязкова падтрымаў. Ўсё астатняе няма сэнсу пэрсанальна абмяркоўваць. Не пайшоў ў прэзыдэнцкую кампанію таму, што не хацеў быць статыстам, гуляць па правілах, на якія ня маю уплыву. Пайшоў бы тады, калі б ацэньваў свае шанцы як рэальныя. Гэта яшчэ не выключана у далейшым.
Імя:: Міхал Слуцкі Горад:: Менск
05.11.2010 15:25
У сваім адкрытым лісце вы пісалі, што асуджальная заява галоўных рэдактароў незалежных газет з’явілася таму, што ім “заплаціў хтосьці за тое, каб “замачылі” Ярашука”. Гэта досыць сур’ёзнае абвінавачваньне. Ці можаце вы агучыць – хто, каму, калі і колькі за гэта плаціў? Ці гэта былі проста беспадстаўныя абвіначванні з вашага боку?

Імя:: Госьць
05.11.2010 16:26
Усё тая ж заежджаная пласьцінка з тых самых пытаньняў, на якіх мяне спрабуюць справакаваць. Пачытайце яшчэ раз мой адкрыты ліст да рэдактараў незалежных выданьняў, там на ўсё дадзены вычарпальны адказ і зроблена заключэньне, што ні з кім у палеміку наконт гэтай правакацыі ў дачыненьні да мяне я не буду ўступаць. Паехалі далей.
________________________________________
Імя:: Віктар Брушко Горад:: Мінск
05.11.2010 15:30
У наступным годзе вам споўніцца 60 год і адначасова скончыцца трэці тэрмін вашага кіравання БКДП. Ці існуе магчымасць, што вы пойдзеце на чацверты – як Лукашэнка?

Імя:: Госьць
05.11.2010 16:31
Віктар, ці як вас там насамрэч. Я не толькі пайду на чацьвёрты тэрмін ў БКДП -- як-ніяк я яшчэ да таго ж і дзеючы віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў (МКП) і статут дазваляе -- але абавязкова абяруся замест Лукашэнкі. Бо, апрача мяне, гэтую справу больш ажыцьцявіць няма каму на Беларусі. Такія пытаньні, як ваша, мяне моцна стымулююць. А адказы на іх вам, адпаведна, настрою не дабаўляюць. Што ж, сам вінаваты, не задавай іх, не будзі ліха.
________________________________________
Імя:: Гэленкіна, Мінск
05.11.2010 15:36
1. чаму вас не было на пахаванні Бябеніна? І наогул, чаму вы не выказваеце свае салідарнасць з апазіціянерамі?
Імя:: Госьць
05.11.2010 16:32
Вы лічыце карэктным для сябе задаваць такія пытаньні, асабліва першае? Тады мне вас шчыра шкада, спадарыня. Можа, мне яшчэ ў нечым пакаяцца? Вам галоўнае, каб гучалі словы. А ў мяне іншая сыстэма каштоўнасьцяў ў праяўленьні чалавечых пачуцьцяў, дзе словам далёка не належыць першае месца. З тым і жыву.
________________________________________
Імя:: Сяргей Блінаў
05.11.2010 15:56
Прабачце, але падчас "малочнай вайны" у эфіры Першага расейскага канала вы заявілі: "Я -- прарасейскі палітык". А сёння ўжо адмаўляеце гэта. Атрымліваецца, што вы маніце?

Імя:: Госьць
05.11.2010 16:44
Атрымліваецца, але ў вас. Асабліва калі вы чуеце тое, што хочацца. Але я ўсьцешаны, што, акрамя прадстаўнікоў рэжыму (хаця, хто ведае, хто перада мной), ёсьць людзі, якія да мяне неабыякава ставяцца і пільна сочаць за маімі дзеяньнямі. Пастараюся вас не расчараваць у далейшым і даваць шматлікую нагоду камэнтаваць мае словы і ўчынкі. Сумна не будзе, абяцаю.
________________________________________
Імя:: Уэб-рэдактар
05.11.2010 16:23
На гэтым прыём пытаньняў скончаны. Дзякуй усім, хто ўзяў удзел у онлайн-канфэрэнцыі
Імя:: Госьць
05.11.2010 16:51
Дзякуй усім, хто палічыў для сябе мэтазгодным правесьці гэты час разам са мной. І тым, хто да мяне спрыяльна ставіцца, і тым, хто не вельмі. Галоўнае, каб не было абыякавых, таму што вельмі балючую тэму мы закранулі. Добра і тое, што размова выйшла за межы пінскай трагедыі. Я ўдзячны вам за размову.




08.11.2010




   |   версия для печати


ТОП НОВОСТИ

   Все новости »


Б Л О Г
АЛЕКСАНДРА
ЯРОШУКА
Личное мнение профсоюзного лидера
Читать блог »
Блог Александра Ярошука


Всемирный день борьбы за достойный труд









Белорусский независимый профсоюз (БНП)
Свободный профсоюз - Полоцк
Свободный профсоюз металлистов
Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП)
Mojazarplata.by








Белорусский независимый профсоюз (БНП) Белорусский независимый профсоюз (БНП) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Свободный профсоюз металлистов (СПМ) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Белорусский профсоюз работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ) Свободный профсоюз Белорусский (СПБ)




Главная  |  Визитная карточка БКДП  |  Архив новостей  |  Фотоархив   |    Контакты

Все права защищены. При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
© 2002-2020 | Ассоциация профсоюзов «Белорусский конгресс демократических профсоюзов» (АП БКДП) | bkdp.org
  Республика Беларусь, г.Минск,
ул.Серафимовича, 11, ком. 405а
E-mail:
Т.ф. +375 (17) 318-31-99

CMS Status-X